Папа Францішак з радасцю прыняў навіну аб заканчэнні перамоваў паміж калумбійскім урадам і левай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі» пасля «інтэнсіўнага працэсу, які адбываўся цягам некалькіх апошніх гадоў».
20 верасня з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір Папа Францішак наведае Асізі. Сустрэчу на тэму «Прагненне свету: дыялог рэлігій і культур» арганізоўвае Абшчына святога Эгідзія.
Людзі пакліканы быць міласэрнымі да навакольнага асяроддзя, прызнаць і вызнаць грахі супраць прыроды і змяніць лад жыцця, адзначыў Папа Францішак у пасланні з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.
Папа Францішак прывітаў удзельнікаў ХХ Міжнароднага кангрэсу «Renovabis», які праходзіць з 30 жніўня па 2 верасня ў Фрайзінгу (Германія). У кангрэсе прымае ўдзел і беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
17 жніўня Папа Францішак заснаваў новую Дыкастэрыю па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека. 31 жніўня ў Ватыкане быў апублікаваны адпаведны Апостальскі ліст y форме «Motu proprio».
Заснавальнік і генеральны дырэктар «Facebook» Марк Цукерберг пракаментаваў свой візіт у Ватыкан і аўдыенцыю ў Святога Айца, якія адбыліся 29 жніўня.
Пасля свайго сыходу ў адстаўку ў 2013 годзе Папа Бэнэдыкт XVI зрэдку даваў інтэрв'ю. Гэтым разам Пантыфік на пенсіі распавёў італьянскай газеце «La Reppublica» пра святых, якія былі для яго арыенцірамі на жыццёвым шляху.
Як адзначыў Папа ў пасланні з нагоды ХІV Міжхрысціянскага сімпозіума, які праходзіць 28-30 жніўня ў Салоніках (Грэцыя), «у такой рэальнасці, як еўрапейская, дзе пастаянна слабее сувязь з хрысціянскімі каранямі, ясна ззяе патрэба ў новай евангелізацыйнай дзейнасці».
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка і генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі «Facebook» Марка Цукерберга. Сустрэча прайшла 29 жніўня ў Апостальскім палацы.
Свет мае патрэбу ў пастырах, здольных адносіцца да людзей з міласэрнасцю, бо менавіта яна змяняе сэрцы і павінна быць у цэнтры кожнай душпастырскай і місіянерскай дзейнасці, адзначыў Папа Францішак у відэапасланні на адкрыццё «панамерыканскага» святкавання Года Міласэрнасці.
Раніцай 25 жніўня група сясцёр кларысак з кляштара Санта-Марыя-дзі-Валеглорыя ў Спэла прыбыла на Эўхарыстыю, якую цэлебраваў Папа Францішак у Доме св. Марты.
Касцёл мае «вялікі доўг удзячнасці перад Ёзэфам Ратцынгерам — Бэнэдыктам XVI — за глыбіню і раўнавагу яго тэалагічнай думкі», якая заўсёды знаходзілася на службе Касцёлу, напісаў Папа Францішак у прадмове да біяграфіі свайго папярэдніка на пасадзе Біскупа Рыма.
Падчас агульнай аўдыенцыі на ватыканскай плошчы св. Пятра 24 жніўня Папа Францішак скіраваў заклік з нагоды Дня незалежнасці Украіны, запэўніўшы яе народ у сваёй малітве.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 24 жніўня замест традыцыйнай катэхезы Папа Францішак правёў ружанцовую малітву ў інтэнцыі ахвяр моцнага землятрусу, які адбыўся ноччу ў цэнтральнай Італіі.
«Гандаль людзьмі, органамі, прымусовая праца, прастытуцыя — усё гэта сучаснае рабства і злачынствы супраць чалавечнасці», — нагадаў Папа Францішак 23 жніўня праз свой профіль у сацыяльнай сетцы «Twitter».