Дабрачынныя ініцыятывы з’яўляюцца спелым плодам Касцёла, які служыць, дае надзею і выяўляе міласэрнасць Бога, падкрэсліў Папа Францішак падчас сустрэчы з супрацоўнікамі дабрачынных структур Каталіцкага Касцёла ў Грузіі і асобамі, якім яны аказваюць дапамогу.
Шчаслівыя тыя хрысціянскія супольнасці, якія жывуць евангельскай прастатой і карыстаюцца беднымі сродкамі, але з’яўляюцца багатымі Богам, сказаў Папа Францішак падчас святой Імшы 1 кастрычніка на стадыёне імя Міхаіла Месхі ў Тбілісі.
Малітвай за хрысціян Блізкага Усходу разам з супольнасцю Халдэйскай Каталіцкай Царквы Папа Францішак завяршыў першы дзень свайго падарожжа ў Грузію.
Перад абліччам свету, які прагне міласэрнасці, адзінства і міру, Божы Провід жадае, каб сувязь, якая існуе паміж Грузінскай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, атрымала новы запал, сказаў Папа Францішак на сустрэчы з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Ільёй ІІ.
30 верасня ў межах свайго падарожжа ў Грузію Папа Францішак здзейсніў візіт ветлівасці да Прэзідэнта краіны і сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
Святы Айцец і Апостальская Сталіца занепакоены працяглай напружанасцю на Карэйскім паўвостраве, выкліканай ядзернымі эксперыментамі, якія праводзяцца Паўночнай Карэяй, заявіў 27 верасня афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Грэг Бёрк.
Папа Францішак выказаў духоўную блізкасць насельніцтву сірыйскага горада Алепа і заклікаў прыкласці ўсе сілы для абароны мірных жыхароў. З гэтым заклікам Пантыфік звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 верасня.
Выклік садзейнічання міру ва ўсім свеце і крызіс бежанцаў — некаторыя з пытанняў, якія былі ўзняты падчас сустрэчы Папы Францішка з кіраўніцтвам Сусветнага яўрэйскага кангрэса. Яна адбылася 26 верасня ў папскай рэзідэнцыі ў Доме св. Марты.
Візіт міру з экуменічным і міжрэлігійным акцэнтам — так кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк акрэсліў падарожжа Святога Айца ў Грузію і Азербайджан, якое пачнецца 30 верасня і працягнецца тры дні.
Папа Францішак падтрымаў абаронцаў сям’і ў Мексіцы, а таксама запэўніў у сваёй малітве аб спыненні насілля ў гэтай краіне, ахвярамі якога на працягу некалькіх апошніх дзён сталі прадстаўнікі духавенства.
На напады д'ябла можна адказваць толькі Божымі ўчынкамі, якімі з’яўляюцца прабачэнне, любоў і павага да бліжняга, сказаў Папа Францішак 24 верасня на сустрэчы з параненымі і сем’ямі загінулых у нядаўнім тэракце ў Ніцы. На аўдыенцыю ў Ватыкан прыбылі каля тысячы чалавек розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў.
Святы Айцец глыбока засмучаны навіной пра забойства двух мексіканскіх святароў — кс. Алеха Набора Хіменэса Хуарэса і кс. Хасэ Альфрэда Суарэса-Дэла-Круса. 19 верасня іх целы былі знойдзены каля дарогі недалёка ад горада Поса-Рыка-дэ-Ідальга ў штаце Веракрус, на ўсходзе краіны.
21 верасня, у Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра хваробу Альцгеймера, на заканчэнне аўдыенцыі Святы Айцец Францішак заклікаў агарнуць любоўю і клопатам людзей з такой хваробай і апекавацца імі.
Вызнаўцы рэлігій не могуць заставацца абыякавымі да прагнення міру, якога жадае змучанае канфліктамі чалавецтва, адзначыў Святы Айцец падчас заключнай цырымоніі Сусветнага дня малітвы за мір, якая прайшла вечарам 20 верасня на плошчы перад базылікай св. Францішка ў Асізі.
Трэба ахоўваць святло веры і несці яго далей, не дазваляючы, каб яго засланілі, — сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 19 верасня.