Нунцыі пакліканы быць «слухачамі» сэрца Папы і несці яго «подых» ва ўсе мясцовыя Касцёлы свету, рабіць першы крок, каб здымаць напружанасць, спрыяць паразуменню і прымірэнню, будаваць масты. Гэта адзначыў Пантыфік, прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў, якія сабраліся ў Рыме з нагоды святкавання Юбілею Міласэрнасці.
Папа Францішак узгадніў нормы Кананічнага права Касцёла і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў. Галоўным чынам змены тычацца пытанняў, звязаных з удзяленнем сакрамэнтаў хросту і сужэнства. Адмысловы Апостальскі ліст Пантыфіка ў форме «Motu proprio», падпісаны 31 мая 2016 г., быў апублікаваны ў Ватыкане 15 верасня.
Папа Францішак узначаліць св. Імшу ў інтэнцыі забітага ісламістамі французскага святара кс. Жака Амеля.
Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці Касцёла перад абліччам нападаў д’ябла, які намагаецца раздзяліць хрысціян, удараючы ў самы корань адзінства — эўхарыстычную цэлебрацыю.
«Евангелізацыя здзяйсняецца не толькі словам, але перш за ўсё прыкладам уласнага жыцця», — нагадаў Папа Францішак 9 верасня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў ватыканскім Доме св. Марты. У гаміліі Пантыфік распавёў, што значыць даваць сведчанне аб Хрысце.
«Кляштары павінны быць аазісамі духоўнасці для Касцёла і свету», — падкрэсліў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэсу бэнэдыктынскіх абатаў, якая прайшла 8 верасня ў Ватыкане.
Сваю кнігу «Бэнэдыкт XVI. Апошнія размовы» вядомы нямецкі публіцыст Пэтэр Зэевальд называе тэстамэнтам Пантыфіка на пенсіі. З гэтых размоў можна даведацца пра тое, чаму Бэнэдыкт XVI вырашыў сысці з пасады Святога Айца, пра яго наступніка Папу Францішка, пра будучыню Касцёла і шмат іншых невядомых падрабязнасцяў са свайго прыватнага і публічнага жыцця.
«Прасіць у Бога аб “мудрасці”, каб будаваць мір вакол сябе, бо менавіта праз маленькія штодзённыя жэсты ўзнікае магчымасць для дасягнення міру ва ўсім свеце», заклікаў Папа Францішак 8 верасня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане – першай пасля перыяду летняга адпачынку.
На працягу бліжэйшых трох месяцаў Папа Францішак здзейсніць некалькі Апостальскіх падарожжаў, кананізуе сем благаслаўлёных і правядзе апошнія сустрэчы ў рамках Юбілейнага Годa Міласэрнасці.
Папа Францішак выказаў пажаданне, каб прыклад Маці Тэрэзы служыў натхненнем у барацьбе з голадам і беднасцю ў свеце. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да кіраўніка Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Жазэ Грацыяна да Сілвы і выканаўчага дырэктара Сусветнай харчовай праграмы Эртарын Кузін.
«Усе мы — браты»: такі дэвіз будучай паездкі папы Францішка ў Азербайджан у межах апостальскага візіта з 30 верасня па 2 кастрычніка, які ўключае таксама Грузію.
Перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 4 верасня, на заканчэнне ўрачыстай Эўхарыстыі, падчас якой была кананізавана Маці Тэрэза з Калькуты, Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца за каталіцкіх місіянераў, якія загінулі або падвергліся насіллю падчас свайго служэння ў розных частках свету.
4 верасня падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра Папа Францішак кананізаваў Маці Тэрэзу з Калькуты — заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.
Папа Францішак звярнуўся з пасланнем да ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума, прысвечанага постаці Маці Тэрэзы з Калькуты, арганізаванага ў Рыме інфармацыйным агенцтвам «Asianews».
2 верасня ў Клементыйскай Зале Апостальскага палаца Ватыкана Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі футбалістаў італьянскага клуба «Рома» і аргенцінскага «Атлетыка Сан-Ларэнса-дэ-Альмагра», даўнім заўзятарам якога з’яўляецца.