Папа Францішак зацвердзіў тэму Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў 2019 г. Гэта будуць словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля паводле Лукі: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38).
Юбілейны Год даў магчымасць Касцёлу гучна абвясціць пасланне пра Божую міласэрнасць свету, які пакутуе ад хваробы адчужэння, закрытасці сэрцаў, эгаізму, адзначыў Пантыфік у інтэрв’ю СМІ Канферэнцыі Біскупаў Італіі: тэлеканалу TV 2000 і радыёстанцыі InBlue Radio.
20 лістапада перад урачыстай літургіяй на ватыканскай плошчы Папа Францішак зачыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці. У Каталіцкім Касцёле Юбілейны Год распачаўся 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
19 лістапада ў ватыканскай базыліцы св. Пятра прайшоў кансісторый, падчас якога Папа Францішак надаў кардынальскую годнасць прадстаўнікам трынаццаці краін свету: Італіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Іспаніі, Бразіліі, ЗША, Бангладэш, Венесуэлы, Бельгіі, Маўрыйкіі, Мексікі, Малайзіі, Албаніі, Папуа-Новай Гвінеі.
Кубінскія ўлады аб’явілі аб амністыі 787 асуджаных у адказ на заклік Папы Францішка. Пра гэта паведамляе афіцыйная газета камуністычнай партыі Кубы Granma.
Святы Айцец заклікаў міжнародную супольнасць бараніць дзяцей праз клопат аб іх дабрабыце і стварэнне належных умоў для іх развіцця. Адмысловы зварот прагучаў 16 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Свой заклік Пантыфік прымеркаваў да Сусветнага дня дзіцяці, які будзе адзначацца 20 лістапада.
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 14 лістапада членаў зборнай каманды Германіі па футболе. Чэмпіёны свету прыбылі ў Рым з нагоды таварыскага матчу са зборнай Італіі. Сустрэча з Пантыфікам прайшла ў Апостальскім палацы.
Мусульмане запрасілі Святога Айца на сустрэчу з вызнаўцамі ісламу ў Францыю. Пра гэта паведаміў Ануар Кбібеш, старшыня Рады мусульманскага культу Францыі (CFCM), дэлегацыю ад якой Папа Францішак прыняў 3 лістапада ў Ватыкане.
«Тое, што нас яднае, большае за тое, што нас дзеліць», — гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі, падпісанай Папам Францішкам і кіраўніком Сусветнай лютэранскай федэрацыі епіскапам Мунібам Юнанам.
31 кастрычніка ў межах візіту ў Швецыю Папа Францішак наведаў каралеўскую сям’ю. Сустрэча прайшла ў каралеўскім палацы ў Лундзе.
Перад малітвай «Анёл Панскі» 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу ў гэты дзень.
27 кастрычніка ў Ватыкане Папа Францішак прыняў дэлегацыю хрысціянскіх лідараў Паўднёвага Судана: каталіцкага арцыбіскупа Джубы Паўліна Лукуду Лора, кіраўніка Епіскапальнай Царквы ў краіне архіепіскапа Даніэла Дэнг Бул Яка і мадэратара Прэсвітэрыянскай Царквы вялебнага Пітэра Гая Мароў.
Застаецца некалькі дзён да пачатку двухдзённага Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Швецыю. Яно будзе праходзіць з 31 кастрычніка па 1 лістапада.
З адмысловым заклікам Папа Францішак звярнуўся 23 кастрычніка пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Пра гэта паведаміў Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін падчас візіту ў санктуарый у Фаціме з нагоды 99-годдзя аб’яўлення тут Панны Марыі.