Школа аніматараў для працы з моладдзю можа быць створана пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ).
Тэматычныя «Андрэйкі», прысвечаныя часаваму перыяду з 2000 па 2015 гг., прайшлі ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні. Кожны ўдзельнік павінен быў мець чырвоны элемент у адзенні.
Catholic.by атрымаў малюнкі магчымага выгляду новага касцёла ў Брэсце, які заканчвае праектавацца і будзе пабудаваны на вуліцы Сонечнай.
2 снежня ў парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах адбылася святая Імша ў першую гадавіну смерці яе шматгадовага пробашча кс. Рышарда Юніка.
28 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паўднёвым мікрараёне Гродна прайшлі рэкалекцыі на тэму «Мужчына і сям’я», якія правёў кіраўнік руху «Мужчыны Святога Юзафа» (МСЮ) у Беларусі ксёндз Віктар Ханько.
Була Святога Айца Францішка аб распачацці ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці распавядае пра ўмовы яго правядзення і духоўныя плёны гэтага Юбілею.
2 снежня прыпадае першая гадавiна смерцi ксяндза Рышарда Юнiка, які служыў у парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах амаль 35 гадоў. Пра спачылага святара ўзгадвае ксёндз Юзаф Сярпейка, які ў час служэння кс. Юніка пробашчам у Рубяжэвічах быў у парафіі вікарыем.
2 снежня — Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства, які звязаны з датай прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі 2 снежня 1949 года.
З перыядам Адвэнту – радаснага чакання Збаўцы – пачалася традыцыйная для дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» акцыя «Калядная дапамога дзецям». Штогод для гэтай акцыі таварыства рыхтуе адмысловыя свечкі, якія распаўсюджваюцца праз касцёлы на працягу ўсяго Адвэнту.
1 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «70-годдзе ААН. Ініцыятывы Казахстана і Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне міру і бяспекі». Канферэнцыя адкрылася ў зале пасяджэнняў Выканаўчага камітэту СНД у Мінску.
Відэакліп гімна Сусветнага дня моладзі Кракаў-2016 «Будуць шчаслівыя міласэрныя», які рыхтавала беларуская хрысціянская моладзь, можна пабачыць на youtube.
29 лістапада ў культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая сустрэча «Кожны талент ад Бога» з удзелам прадстаўнікоў культурных устаноў і творчых суполак горада.
29 лістападa адзначалася 140-годдзе ўтварэння Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). Разам адсвяткаваць гэтую гадавіну гродзенская супольнасць назарэтанак запрасіла сем’і горада.
28 лістапада Душпастырства моладзі Гроднa «Open» у чарговы раз арганізавала «Андрэйкі» перад пачаткам Адвэнту.
Пачатак будаўніцтва каталіцкай святыні ў мікрараёне Рэчыца горада Брэста запланаваны на першую палову 2016 года. Касцёл будзе размешчаны на вуліцы Сонечнай.