Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Адвэнтавы вянок на падваконні: сёння пачалося «радаснае чаканне»
Каляндар
29.11.2015 02:16

Адвэнтавы вянок на падваконні,
І каляндар учынкаў мама прынясла,
Да зоркі месяц у начным бяздонні,
і знічка у ліхтар пастаўлена мая.

 
140 гадоў служэння ў Хрыстовым Касцёле адзначаюць сёстры назарэтанкі
Беларусь
29.11.2015 00:02

У Першую нядзелю Адвэнту, 29 лістапада, адзначаецца 140-годдзе ўтварэння Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). Супольнасць была афіцыйна заснавана ў Першую нядзелю Адвэнту 1875 г. у Рыме.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі да ўдзельнікаў рэкалекцый цвярозасці: «Дазволіць дакрануцца да сябе Божай ласцы ў сакрамэнце пакаяння»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.11.2015 22:46

27 лістапада ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне пачаліся рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя практыкаванні праводзіць Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Малітва ў 40-ю гадавіну смерці кс. Мечыслава Радзішэўскага адбылася ў Новым Двары
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.11.2015 22:23

28 лістапада вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Гродзенская дыяцэзія) маліліся ў 40-ю гадавіну смерці кс. Мечыслава Радзішэўскага.

 
Супрацоўнікі «Карытас» наведалі два інтэрнаты
Дабрачыннасць
27.11.2015 16:44

26 лістапада супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» на чале з дырэктарам братам Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі «Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў» і інтэрнат дзённага знаходжання «Востраў надзеі».

 
Чыгуначнікі Маладзечна ўшанавалі сваю нябесную апякунку
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.11.2015 16:33

25 лістапада чыгуначнікі г. Маладзечна ўшанавалі сваю апякунку – святую Кацярыну Александрыйскую.

 
Семінар для валанцёраў прайшоў у цэнтры «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Дабрачыннасць
27.11.2015 16:14

Семінар праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Дакладчыкамі на семінары былі прадстаўнікі «Мальтыйскай службы дапамогі».

 
Прадстаўнікі манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі сабраліся на чарговае пасяджэнне
Беларусь
27.11.2015 16:14

25 лістапада ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылося трэцяе пленарнае пасяджэнне Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

 
Малітва для асвячэння дня: усе жадаючыя могуць набыць кнігі Літургіі гадзінаў
Беларусь
27.11.2015 14:46

Езус Хрыстус пакінуў сваім вучням загад няспыннай малітвы (пар. Лк 36, 1), а святы апостал Павел, калі прыгадвае пра гэтую неабходнасць заўсёды маліцца, злучае яе з прабываннем у сапраўднай радасці ў Пану (пар. 1 Тэс 5, 17).

 
Адышоў у вечнасць бацька с. Люцыі Бальцэвіч
Беларусь
27.11.2015 14:10

26 лістапада адышоў у вечнасць Вацлаў Бальцэвіч – бацька с. Люцыі Бальцэвіч, салезіянкі, якая служыць у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

 
Капліца ў Жамыслаўлі адзначыла 15-годдзе (+фотарэпартаж)
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.11.2015 12:36

22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, капліца Хрыста Валадара і Маці Божай Фацімскай у в. Жамыслаўль (Гродзенская дыяцэзія) адзначыла 15-годдзе.

 
Веды і малітва: будучы галоўны рэдактар распавядае пра прыярытэты «Радыё Марыя» ў Беларусі
Інтэрв'ю
27.11.2015 12:04

Ксёндз Аляксандр Тарасевіч распавёў Catholic.by пра бягучы стан і планы развіцця інтэрнэт­-праекта «Радыё Марыя» ў Беларусі.

 
Карціну-абраз «Маці Божая Нябеснай сотні» можна пабачыць у мінскім Палацы мастацтваў да 30 лістапада
Беларусь
26.11.2015 20:14

На выставе, прысвечанай 25-годдзю мастацкай суполкі «Пагоня», якая адкрылася ў мінскім Палацы мастацтваў 24 лістапада, экспануецца карціна мастака Аляксея Марачкіна «Маці Божая Нябеснай сотні».

 
«Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы
Беларусь
26.11.2015 13:14

Вясной гэтага года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь».  У падтрымку і дзеля заахвочвання новых удзельнікаў ініцыятывы прапануем знаёмства з некаторымі людзьмі, якія трываюць у гэтым адказным абавязку. У гэты раз — Тамара Мінютка.

 
Божае слова ў штодзённым жыцці: рэкалекцыі для свецкіх кармэлітаў прайшлі ў Нарачы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.11.2015 23:00

З 20 па 22 лістапада ў кляштары айцоў кармэлітаў у Нарачы праходзілі рэкалекцыі для Трэцяга ордэна кармэлітаў босых. Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Пётр Фраштэнга OCD.

 
<< Першая < Папярэдняя 151 152 153 154 155 156 157 158 159 160 Наступная > Апошняя >>

Старонка 157 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.