22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося асвячэнне адрэстаўраванага 300-гадовага алтара Святой Тройцы. Асвячэнне здзейсніў падчас Імшы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
«Адвэнт, які пачынаецца, не можа быць толькі чарговай фармальнасцю, але павінен стаць новым этапам нашага духоўнага ўдасканалення і падрыхтоўкі як да святаў Божага Нараджэння, так і да другога прыйсця Хрыста», – піша Мітрапаліт.
21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшоў ужо пяты музычны фестываль «Цэцыліяда», а на салезіянскай пляцоўцы ў Мінску ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў гонар св. Цэцыліі быў зладжаны канцэрт.
22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі і ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт “Цэцыліяда”.
Каталіцкія чыгуначнікі з Мінска, Гродна, Віцебска, Ліды, Маладзечна, Пастаў, Парэчча ў колькасці 48 чалавек 11 лістапада прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Папы Францішка на плошчы св. Пятра ў Рыме. Пілігрымка ў Італію была арганізавана з 5 па 14 лістапада пры дапамозе душпастырства чыгуначнікаў.
22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.
22 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, так званую «семінарыйную нядзелю», навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць некаторыя парафіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да асаблівай службы Богу.
Пра лютністку Анастасію Клюйко, пра тое, ці можна заўважыць у лютні нямецкага ўзору сілуэт лебядзінай шыі, і тое, адкуль бярэцца натхненне быць побач з музыкай і ў музыцы, распавядзе наш матэрыял, падрыхтаваны з нагоды ўспаміну св. Цэцыліі, што прыпадае на 22 лістапада.
22 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, Каталіцкі Касцёл у Беларусі асаблівым чынам моліцца ў інтэнцыі выкладчыкаў і навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
21 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэннe аднаму дыякану і дыяканскае пасвячэнне тром навучэнцам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
«У чарговы раз нам дадзена стаяць на парозе Адвэнту — вельмі важнага і прыгожага перыяду літургічнага года, які павінен нас падрыхтаваць духоўна да спаткання з Езусам Хрыстом у Таямніцы Яго Нараджэння», — гаворыцца ў пастырскім лісце біскупа.
18 лістапада Вострая Брама вітала пілігрымаў з Мінска. Да цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай прыехала каля 50 вернікаў. Арганізоўвалі паломніцтва «легіянеры» касцёла свв. Сымона і Алены.
20 лістапада ўвесь свет святкуе дзень сваёй будучыні, якая, і ніхто з гэтым не паспрачаецца, у дзецях. ААН прапанавала адзначаць Сусветны дзень дзіцяці 20 лістапада ў сувязі з тым, што два галоўныя дакументы па абароне правоў нашай «будучыні» былі прыняты якраз у гэты дзень.
За памерлых святароў, біскупаў і кансэкраваных асобаў, якія служылі ў сучасных межах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, маліліся на святой Імшы падчас пастырскай сустрэчы духавенства архідыяцэзіі, якая прайшла 19 лiстапада ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысцiцеля.
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі, створанай 13 красавіка 1991 г. Папам Янам Паўлам ІІ. Нягледзячы на сваю кароткую гісторыю, землі дыяцэзіі маюць старажытную каталіцкую традыцыю, адлюстраваную ў помніках архітэктуры і сакральнага мастацтва, рэлігійным жыцці і культавай практыцы.