Вечарам 6 ліпеня ў парафіяльным касцёле ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзiя) адбылася святая Імша за кс. Яна Занеўскага ў 30-ы дзень ягонага адыходу да Пана.
«Калі б вы былі толькі сынамі цярпення — гэты пляц сёння не быў бы напоўнены людзьмі», — адзначыў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці падчас дзённай Імшы 4 ліпеня на ўрачыстасцях у Будславе.
Мастакі яшчэ даязджаюць у Друю, аднак пленэр "Пачаткі" ўжо стартаваў, напісаў у сваім блозе кс. Сяргей Сурыновіч, арганізатар культурніцкай падзеі.
6 ліпеня з Гродна ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях вырушыла XVII пешая пілігрымка, якая сёлета праходзіць пад дэвізам "У дарозе навяртання да Марыі". У ёй удзельнічаюць каля 200 чалавек з Гродна і ваколіц. Духоўную апеку над пілігрымамі здзяйсняюць святары, семінарысты i сёстры законныя.
А пілігрымы, якія прыйшлі ў Будслаў усёй сям'ёй: татам, мамай, сынамі і дочкамі — могуць голасна прамовіць: «Мы тут, і мы тут для Цябе, якая трымаеш малога Сына на руках, трымаеш, як і мы сваіх дзетак».
Цягам некалькіх месяцаў 2015 года намаганнямі дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» ў весцы Аборак, што на Маладзечаншчыне, ішло аднаўленне рэштак касцёла Узнясення Дзевы Марыі і святога Роха XV стагоддзя, а таксама добраўпарадкаванне склепа-пахавальні роду Ходзька-Дэдэркаў.
5 лiпепя ў магiлёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi i св. Станiслава адбылося прадстаўленне новапрызначанага дапаможнага бiскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, якi рашэннем Папы Францiшка будзе адказны за пастырскую дзейнасць у Магiлёве i Магілёўскай вобласцi.
Беларускія каталіцкія скаўты – актыўны моладзевы рух, які выхоўвае юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі хрысціянамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Аднак што робяць скаўты, калі перакрочваюць мяжу паміж юнацтвам і дарослым жыццём? Адказам на гэтае пытанне ў будслаўскую святочную ноч стаў скаўцкі абрад Fiat – «Няхай будзе так» (лац.) – адданне сваёй волі ў Божыя рукі.
Святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, завяршыліся 4 ліпеня ўрачыстасці ў Будславе. У гэтым годзе яны праходзілі пад дэвізам “Марыя – прытулак грэшных”.
Фэст абраза Маці Божай Будслаўскай сам па сабе з'яўляецца аднаўленнем беларускай хрысціянскай традыцыі, аднак у гэтым годзе нацыянальны характар свята быў асабліва заўважным.
“Сёння ў Будслаўскім санктуарыі мы становімся перад Той, якая ёсць прытулак грэшнікаў, з надзеяй, што Яна прывядзе нас да свайго Сына – Міласэрнага Езуса, які ўратуе нас ад усялякага жыццёвага шторму і прывядзе ў порт збаўлення”, - сказаў падчас святой Імшы апоўначы ў Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
“Ці можа быць пакліканне да кансэкраванага жыцця сумным?” – гэтае пытанне гучала падчас прэзентацыі на тэму “Год кансэкраванага жыцця”, якая была прадстаўлена ў межах урачыстасцяў у Будславе 3 ліпеня а. Міхаілам Цвячкоўскім МІС.
Усходняя і заходняя хрысціянскія традыцыі – лёгкія, якімі дыхае хрысціянская Еўропа, Касцёл, а разам з Паўсюдным Касцёлам і ўвесь свет, неаднаразова казаў Папа Ян Павел ІІ. Таму Каталіцкі Касцёл у Беларусі дыхае поўнымі грудзьмі, пра што сведчыць дзейнасць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам - хоць яшчэ і не надта вялікай, але вельмі актыўнай.
Вернікі, якія прыбылі на штогадовыя ўрачыстасці ў Будслаў, што праходзяць сёлета пад дэвізам “Марыя – прытулак грэшных”, сабраліся 3 ліпеня на святой Імшы для пілігрымаў. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
З гучным спевам яны ідуць апошнія кіламетры да Маці Божай, стараючыся з усіх сіл спяваць, танчыць і вітаць іншых пілігрымаў. Яны спяваюць, танчаць і скачуць нават на прапускных пунктах. Галава пілігрымкі паспее і полькай ногі датаптаць, і проста вясёлымі скокамі, пакуль дачакаецца хваста.