14 чэрвеня з Салігорска вырушыла роварная пілігрымка ў Чэнстахову. Пілігрымы ўпершыню рашыліся пераадолець каля 930 кіламетраў на роварах.
13 ліпеня ў Івянцы адкрылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прымаюць удзел каля ста чалавек ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў, якія прыбылі з парафій Будслава, Вілейкі, Дзяржынска, Мінска, Мядзеля, Налібок, Свіры, а таксама гаспадары пляцоўкі – каманда з Івянца.
Выставай прац мастакоў – удзельнікаў пленэру “Пачаткі” – 12 ліпеня ў Друі ў кляштары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы скончылася мастацкая акцыя, ініцыяваная пробашчам парафіі кс. Сяргеем Сурыновічам. На закрыццё пленэру прыехалі бард і рэдактар часопіса “Верасень” Эдуард Акулін і паэт Леанід Дранько-Майсюк з праграмай уласнай творчасці і прэзентацыяй чарговага нумару часопіса, дзе змешчана нізка вершаў кс. Сурыновіча.
На гэтых днях спаўняецца 30 гадоў святарскага служэння ксяндза Рамана Факсінскага. Клуб інтэлігенцыі каталіцкай Магілёва (КІК) з удзячнасцю ўзгадвае час пастырскага служэння святара і віншуе яго з юбілеем, дзякуючы за цяжкую, але плённую працу, падтрымку і дапамогу і жадаючы Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай на жыццёвым шляху, узмацнення веры і цвёрдасці ў нясенні крыжа.
У Варшаве праходзіць 27-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. У гэтым годзе мерапрыемства сабрала 1 500 удзельнікаў з усёй Еўропы (Польшча, Беларусь, Расія, Германія, Іспанія, Літва, Латвія). З Беларусі ў парафіядзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 20 парафій.
10-11 ліпеня ў аг. Опса Браслаўскага раёна адбылася ІV Міжпарафіяльная пілігрымка пад дэвізам “Ніхто не можа верыць сам”, удзел у якой прынялі парафіяне з Пастаў і Далёкіх са сваімі пробашчамі.
11 ліпеня касцёл святога Апостала Андрэя ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) вітаў удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Арганізатарамі фестывалю было прынята рашэннне правесці конкурсную праграму для акадэмічных вакальна-харавых калектываў абласцей рэспублікі ў нарачанскім касцёле.
12 ліпеня наша рэдакцыя завітала ў радашковіцкую парафію Найсвяцейшай Тройцы, каб разам з усёй парафіяй, а таксама гасцямі парафіі і нашымі сябрамі падчас святой Імшы ў малітве і пасля Імшы ў падрыхтаванай праграме прыгадаць вялікага паэта — Янку Купалу, які ў гэты ж дзень у 1882 годзе быў ахрышчаны ў гэтай святыні.
У Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак 6-13 ліпеня прайшлі рэкалекцыі для сем’яў на тэму «Божае Слова ў жыцці сям’і».
1 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч уручыў дэкрэты 15 новым дэканам Гродзенскай дыяцэзіі. Дэканы склалі перад біскупам вызнанне веры і прысягу на вернае служэнне на сваёй пасадзе.
12 ліпеня ў Варшаве ў санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі адбылося адкрыццё 27-й Міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі. Імшу для спартоўцаў і гледачоў узначаліў біскуп Марыян Флорчык, адказны па справах душпастырства спартоўцаў у Польшчы.
З 5 па 9 ліпеня ў Слоніме пры парафіі Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі канікулы з Богам для моладзі, якая займаецца спортам. Арганізатарам мерапрыемства сталі душпастыр спартсменаў кс. Артур Малафей, а таксама ўвесь трэнерскі штаб футбольнага клуба «Слонім». Сярод удзельнікаў былі футбалісты, плаўцы, лёгкаатлеты, гандбалісты.
9 ліпеня місія «Чыстае сэрца» прыняла ўдзел у спартыўна-патрыятычным свяце, арганізаваным для так званых складаных дзяцей і падлеткаў. У гэты дзень насельнікаў лячэбна-выхаваўчай установы закрытага тыпу ў г.п. Крывічы наведалі супрацоўнікі Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога навучальна-метадычнага цэнтра, а таксама прадстаўнікі парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне.
У межах адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях падчас ранішняй Імшы 11 ліпеня неапрэзбітэры, якія ў апошнім годзе прынялі сакрамэнт святарства, дзякавалі Богу за дар паклікання. Таксама за 25 гадоў святарскага служэння дзякаваў кс. Ян Гавецкі, пробашч парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
Аб тым, што кансэкраванае жыццё – гэта жыццё, прысвечанае сузіранню і апостальскім справам, казалі пілігрымам, сабраным у санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях, законнікі і законніцы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. У межах адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі 11 ліпеня адбылася прэзентацыя манаскіх супольнасцяў.