Кожны вялікі і малы ручай цячэ да сваёй галоўнай мэты — санктуарыя і абраза Маці Божай Будслаўскай, каб малітвай і спевам прывітаць Апякунку Беларусі, аддзячыць за дапамогу на доўгім шляху і папрасіць Яе маліцца да свайго Сына. А пра што пілігрымы думаюць, калі яны выходзяць з храма і стомлена сядаюць на траўку, чакаюць сяброў ці гуляюць па мястэчку?
3 ліпеня апоўдні першая пешая пілігрымка ўвайшла ў вёску Будслаў, пераадолеўшы кіламетры свайго шляху, пераадолеўшы свае недасканаласці, умацаваўшыся невыгодамі і малітвай, каб пакланіцца перад Маці Збаўцы. Першай у колькасці 120 чалавек стала ХХІV пешая пілігрымка «Мёры-Наваполацк-Будслаў».
Беларускі спартовец Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы па самба 2015 года, пасля двубою з азербайджанцам Амілам Гасімавым дапамог траўмаванаму праціўніку пакінуць спартыўную пляцоўку - проста вынес яго на сваіх плячах. Такім чынам наш суайчыннік не толькі стаў вельмі папулярным у інтэрнеце, але і паказаў, што такое сапраўдныя паводзіны хрысціянскага спартсмена і рыцара.
Пілігрымка «Мінск-Будслаў», як і кожная пілігрымка, якая набліжаецца да Маці Божай Будслаўскай, поўніцца прыгожымі момантамі пілігрымскага шляху. Многія ўдзельнікі дзеляцца сваімі ўражаннямі праз твітар-трансляцыю. Пілігрымы дасылаюць у рэдакцыю свае лепшыя заўважаныя моманты, злоўленыя аб’ектывам.
30 чэрвеня ў дзiцячым лагеры адпачынку «Няцеч» пры «Карытас» Гродзенскай дыяцэзii адбыўся дзень спорту, на якi, па запрашэнні кс. Артура Малафея, душпастыра спартсменаў Гродзенскай дыяцэзii, а таксама дырэктара лагерy «Няцеч» Алега Гарбачова, прыбыў брамнiк зборнай Рэспублiкi Беларусь па футболе i ФК БАТЭ Сяргей Чэрнiк.
1 ліпеня каля мінскага Чырвонага касцёла было прыпаркавана больш за 30 ровараў, якія каля 10 гадзін, адразу пасля святой Імшы для пілігрымаў-рaварыстаў, сталі надзейнымі і незаменнымі прыладамі для дасягнення мэты — Будслава. «Пілігрымку на педалях і колах» узначаліў вялікі аматар ровараў — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
1 ліпеня новы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы і ўзначаліў ранішнюю Эўхарыстыю для пілігрымаў.
Традыцыйна і падчас сёлетніх урачыстасцяў у Будславе браты капуцыны запрашаюць усіх жадаючых на капучына і не толькі. Спецыяльная палатка, як заўсёды, будзе змяшчацца ў парку перад базылікай і насіць назву «У капуцына».
Вы хацелі прачытаць цікавую прыгодніцкую сучасную кнігу па-беларуску ды яшчэ і з хрысціянскім падтэкстам? Штосьці накшталт Льіюса? Так? Значыць, «Сем камянёў» для вас. Перш чым пазнаёміцца з кнігай — даведайцеся пра яе аўтара ў гэтым матэрыяле.
28 чэрвеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбылася святая Імша, якая стала выразам удзячнасці кс. Тадэвушу Дабравольскаму за яго душпастырскае служэнне ў Браславе.
Раніцай 28 чэрвеня санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе напоўніўся пілігрымамі, якія крочаць на ўрачыстасці ў Будслаў. Пілігрымка адбываецца ў 25-ы раз.
29 чэрвеня ў парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах адбылася адпустовая ўрачыстасць. Святую Імшу ўзначаліў новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які зусім нядаўна, 27 чэрвеня, прыняў біскупскае пасвячэнне.
28 чэрвеня ў Будслаў вырушыла 16-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка СМЕП-16. Пунктам пачатку пілігрымкі з’яўляецца г. Смаргонь.
28 чэрвеня новы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі цэлебраваў першую святую Імшу ў якасці біскупа ў сваёй роднай парафіі Святога Арханёла Міхала ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія).
30 чэрвеня — першая раніца пілігрымкі «Мінск-Будслаў» у вёсцы Вішнёўка. Усё па традыцыі распачалося святой Імшой, на якой ваяўнічы дух пілігрымаў абудзіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.