18 ліпеня ў Гудагаі пачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Год таму парафіяльны касцёл, дзе захоўваецца вядомы ласкамі абраз Маці Божай, адзначаў 250-годдзе асвячэння i рашэннем біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча быў абвешчаны дыяцэзіяльным санктуарыем.
У Варшаве прайшла 27-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. З Беларусі ў парафіядзе ўдзельнічалі прадстаўнікі 20 парафій. Парафія Гродна-Аўгустовак у апошні дзень спаборніцтваў заняла 2 месца ў турніры па футболе (катэгорыя гімназія).
У ліпені адзначаецца чарговая гадавіна трагічнай падзеі для Гродна і суседняга Ліпска (сёння тэрыторыя Польшчы). У гэтым месяцы ў 1943 г. па дарозе з Гродна ў напрамку Сапоцкіна гітлераўцамі была расстраляна вялікая група жыхароў Гродна і Ліпска, сярод якіх былі як свецкія вернікі, так і гродзенскія святары.
19 ліпеня ў Баравікоўшчыне біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў святую Імшу з нагоды 72-й гадавіны мучаніцкай смерці душпастыраў парафіі ў Пяршаях, благаслаўлёных айцоў францішканцаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня.
18 ліпеня сем’і руху “Equipes Notre Dame” разам з пробашчам уздзенскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа айцом Дзянісам Шастаковічам MSF і Кангрэгацыяй Місіянераў Святой Сям’і запрасілі ўсіх жадаючых ва Узду на фестываль “Свята сям’і, любові і вернасці”.
18 ліпеня парафію Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх узначаліў у парафіі святую Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
“Заклікаю вас на працягу ўсяго жніўня ўстрымацца ад ужывання алкагольных напояў, - адзначае ў лісце біскуп Пінскі. - Устрыманне ад алкаголю, якое практыкуецца дабравольна і прымаецца з рэлігійнай матывацыяй, узмацняе нашу веру”.
15 і 16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшлі адпустовыя ўрачыстасці.
16 ліпеня ў Палонцы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць. З нагоды ўспаміну Паўсюдным Касцёлам Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль парафія пад гэтым тытулам у вёсцы святкавала фэст.
16 ліпеня завяршылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пераможцам парафіяды стала каманда парафіі Святога Міхала Арханёла ў Івянцы. Менавіта гэтая каманда прадставіць Беларусь у наступным годзе на Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы.
Пілігрымка прайшла пад дэвізам “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159). Традыцыйны шлях з Віцебска да Полацка пілігрымы прайшлі за пяць дзён: з 7 да 11 ліпеня. Дарога праходзіла праз Заронава, Шуміліна, Обаль, Гараны, Струнне.
Міжнародны каталіцкі кінафестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” рыхтуецца пабіць уласны рэкорд. У гэтым годзе на кінафорум, які пачнецца 30 жніўня, адабраны 50 дакументальных стужак і тэлеперадач. Такой колькасці конкурсных прац за ўсю гісторыю фестываля ў праграме яшчэ ніколі не значылася.
З самай раніцы кожны з удзельнікаў ведаў, што змагацца на працягу дня прыйдзецца не толькі паміж сабой, але і з надвор'ем. Варта зазначыць, што дождж, які на працягу дня ішоў не адзін раз, не змог папсаваць настрой і баявы дух каталіцкай моладзі. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, усё ж удалося правесці запланаваныя спаборніцтвы і конкурсы.
13 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай y Палонцы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат) адзначылі дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў свецкай інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе пад Баранавічамі. Асаблівым чынам ушанавалі памяць кс. Вінцэнтыя Кураса CSMA, які ў той перыяд абслугоўваў касцёл у Палонцы.
«Гэта сенсацыя! Я марыў знайсці грааль у Сынкавічах, а знайшоў Рушчыца ў Вішневе!» — эмацыйна распавядае пра адкрыты падчас рэстаўрацыі касцёла ў Вішневе тайнік з дакументамі мастак Алесь Пушкін.