Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Віншаванне Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на Божае Нараджэнне
Іерархі
24.12.2014 07:02

Усім чытачам, якіх дасягае каштоўная паслуга партала сatholic.by, найлепшыя пажаданні Апостальскага Нунцыя напярэдадні свята Божага Нараджэння.

 
Аўдыё з онлайн-рэкалекцый
Аўдыё
23.12.2014 21:51

З 21 па 23 снежня партал Catholic.by вёў прамую трансляцыю рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ. Прапануем аўдыё-запіс рэкалекцыйных гамілій. Рэкалекцыі праводзіў кс. Андрэй Лысы SChr.

 
На тэрыторыі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася аплатковая сустрэча медыкаў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2014 21:28

Перад Божым Нараджэннем, 23 снежня, на тэрыторыі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася аплатковая сустрэча медыкаў.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі і працаўнікамі СМІ
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.12.2014 15:42

23 снежня ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску прайшла калядная сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі і працаўнікамі СМІ, а таксама з супрацоўнікамі каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі.

 
Віншаванне з Божым Нараджэннем ад біскупа Алега Буткевіча
Іерархі
23.12.2014 14:23

«Калі знойдзецца Божаму Слову месца ў сэрцы чалавека, як калісьці ў бэтлеемскай стаенцы, тады будуць у нас трывалыя сем’і, цвярозыя бацькі, сумленныя кіраўнікі, самаадданыя настаўнікі, адказныя ўрачы, а ў свеце не будзе больш войнаў і голаду, — піша біскуп Віцебскі. — Жадаю, каб мы сапраўды паверылі, што і сёння Бэтлеемская зорка свеціць над кожным з нас, як над той адзінай стайняй, у якой так моцна жадаў нарадзіцца Божы Сын».

 
Выхаванцы «Місіі добрага самараніна» падзяліліся аплаткай з біскупам Юрыем Касабуцкім
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.12.2014 14:23

21 снежня ў дольнай частцы касцёла св. Сымона і св. Алены ў Мінску прайшла аплатковая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры «Місіі добрага самараніна».

 
У шпітальнай капліцы ў Лідзе ўпершыню запалены Бэтлеемскі агонь
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2014 12:37

Напярэдадні Божага Нараджэння ў шпітальнай капліцы Маці Божай з Люрда ўпершыню быў запалены Бэтлеемскі агонь. У Ліду яго прывезлі члены мясцовай дружыны харцэраў «Крайка».

 
Будслаўскія ўрачыстасці 2015 года пройдуць пад дэвізам «Марыя — прытулак грэшнікаў»
Беларусь
23.12.2014 12:03

Дэвізам урачыстасцяў у Будславе, якія адбудуцца 3 і 4 ліпеня 2015 года, стануць словы «Марыя – прытулак грэшнікаў».

 
Апостальскі Нунцый прыняў удзел у аплатковай сустрэчы ў пінскай семінарыі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
23.12.2014 11:40

22 снежня адбылася аплатковая сустрэча Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Фотафакт. Біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас аплатковай сустрэчы з бяздомнымі гродзенцамі
Іерархі
23.12.2014 10:56

22 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Гродне адбылася аплатковая сустрэча для найбяднейшых жыхароў Гродна.

 
Пажаданні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год
Іерархі
23.12.2014 10:21

«У гэты святочны час шлю вам, дарагія браты і сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць святаў Божага Нараджэння загосціць у вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, надзеі і любові», — піша біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 
Святочнае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Божае Нараджэнне 2014 года
Іерархі
23.12.2014 10:06

«Узрадуемся, бо добры Бог даверыў нам ключ да разумення не толькі Божага Нараджэння, але і ўсёй гісторыі чалавецтва. Бо Уцелаўленне Хрыста ператварае гісторыю чалавецтва ў прыгожую гісторыю Збаўлення», — адзначае біскуп Антоні Дзям’янка.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у Мінску апошнюю раратнюю Імшу ў каляндарным годзе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.12.2014 09:53

23 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў апошнюю раратнюю Імшу ў 2014 годзе, якая адбылася ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Перад Божым Нараджэннем адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.12.2014 15:17

22 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На заканчэнне сустрэчы яе ўдзельнікі падзяліліся аплаткай.

 
У іўеўскай парафіі адбыўся агляд-конкурс дзіцячых яселек
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.12.2014 15:07

20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся чарговы, дванаццаты агляд-конкурс дзіцячых яселек. На конкурс было прадстаўлена 49 работ.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 257 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.