Прапануем вашай увазе расклад рэкалекцый, якія пройдуць у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска перад Божым Нараджэннем.
18 снежня ў Цэнтры св. Лукі адбылася калядная сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства «Карытас». У сустрэчы прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, дамаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна «OPEN» правяла святочную акцыю «Пячэнька за пячэнька». 14 снежня на працягу дня каля гродзенскага касцёла Божай Міласэрнасці (Вішнявец) моладзь збірала дабравольныя ахвяраванні на салодкія падарункі для дзяцей, а таксама на разнастайныя акцыі з іх удзелам.
Снежань — не толькі час чакання Божага Нараджэння, але і гарачая пара для студэнтаў. А як адчуваюць сябе святары і манахіні, якія паступілі ў свецкі ўніверсітэт?
Касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне стаў першай каталіцкай святыняй Беларусі, куды напярэдадні Божага Нараджэння прыбыў Бэтлеемскі агонь. Ва ўрачыстай цырымоніі прывітання агню прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Прапануем вашай увазе каляндар важных каталіцкіх святаў у 2015 годзе. Папяльцовая серада ў 2015 годзе прыпадае на 18 лютага, а Вялікдзень — на 5 красавіка.
16 снежня ў Наваполацку адбылася пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Завяршэннем сустрэчы стала дзяленне аплаткай.
Святы Айцец нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г.
Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі дом-музей Максіма Багдановіча ў 123-ю гадавіну нараджэння беларускага паэта.
14 снежня, у ІІІ Нядзелю Адвэнту, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў сваю родную парафію Святога Юзафа ў Маладзечне. Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 50 вернікам.
З 12 па 14 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне прайшлі рэкалекцыі для працаўнікоў службы аховы здароўя. Дэвізам рэкалекцый сталі словы з Другога Паслання св. апостала Паўла да Цімафея: «Усё Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання…».
З 12 па 14 снежня ў Нарачы праходзілі рэкалекцыі для Трэцяга Ордэну кармэлітаў босых. Духоўныя практыкаванні для свецкіх кармэлітаў падрыхтаваў айцец Пётр Фраштэнга OCD. Дзве тэмы рэкалекцый — 500-годзе з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса і распачаты Касцёлам Год кансэкраванага жыцця — злучаны ў адно ў Богу-чалавеку Езусе Хрысце.
У гэты дзень ён будзе змешчаны ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Урачыстая святая Імша-прывітанне Бэтлеемскага агню запланавана ў 17.30.
13 снежня ў парафіі Св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў в. Каробчыцы (Гродзенская дыяцэзія) адбылося асвячэнне капліцы, якая знаходзіцца ў падвальным памяшканні будучага будынка касцёла. Капліцу асвяціў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.