Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


На Божае Нараджэнне гомельскія католікі завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.12.2014 17:58

На Божае Нараджэнне вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў касцёл па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.

 
Шляхам Францішка Скарыны пад заступніцтвам святых Кірылы і Мятода: вырушыла грэка-каталіцкая пілігрымка на Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Празе
Грэка-Каталіцкая Царква
27.12.2014 17:47

Увечары 26 снежня адправілася ў дарогу грэка-каталіцкая пілігрымка ў Прагу (Чэхія) на 37-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі, арганізаваную экуменічнай супольнасцю Тэзэ (Taize).

 
Дзеці з дзіцячага дома сталі гасцямі на куцці ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Друі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
27.12.2014 17:32

Напярэдадні Божага Нараджэння ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Друі (Віцебская дыяцэзія) адбылася святочная вячэра – куцця. Гасцямі па традыцыі сталі выхаванцы мясцовага дзіцячага дома, якія засталіся на зімовыя школьныя канікулы ў Друі.

 
Фотарэпартаж з Імшы на Божае Нараджэнне і дзіцячага ранішніка ў касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
27.12.2014 17:12

Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж са святой Імшы на Божае Нараджэнне, якая адбылася ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску і якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, і з дзіцячага ранішніка, які адбыўся ў касцёле 25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся аплаткай з дзецьмі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.12.2014 14:24

27 снежня адбылася аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі. У межах сустрэчы іерарх цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на свята Святой Сям’і 2014
Канферэнцыя Біскупаў
27.12.2014 14:16

«Няхай новы год прынясе вам новыя сілы для ўзаемнага прабачэння, бо толькі тады мы зможам эфектыўна бараніць жыццё ад першых хвілін аж да натуральнай смерці. Вера ў Нараджэнне Езуса Хрыста няхай учыніць вас здольнымі да служэння ў імя жыцця чалавечай асобы», — адзначаецца ў паведамленні.

 
На Божае Нараджэнне Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі наведаў гомельскую парафію
Грэка-Каталіцкая Царква
27.12.2014 09:56

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек 25 снежня ўзначаліў святочную Імшу на Божае Нараджэнне ў гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці.

 
Фотарэпартаж з урачыстай Імшы на Божае Нараджэнне ў мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.12.2014 02:34

Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж з урачыстай Імшы на Божае Нараджэнне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якая адбылася вечарам 24 снежня і ўзначаліў якую Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
У свята св. Стэфана, першамучаніка, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.12.2014 20:09

У другі дзень святаў Божага Нараджэння, 26 снежня, калі Касцёл успамінае першага мучаніка св. Стэфана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў вячэрнюю святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
Створана Лідская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
Беларуская Праваслаўная Царква
26.12.2014 17:31

Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога адбылося 25 снежня пад кіраўніцтвам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, было прынята рашэнне стварыць у межах Гродзенскай вобласці новую епархію Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў святыя Імшы на Нараджэнне Пана ў Магілёве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.12.2014 16:38

24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, увечары ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі цэлебраваў святую Імшу пастэрку.

 
У г. Высокае ўсталяваны крыж пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны
Беларусь - Пінская дыяцэзія
26.12.2014 13:13

Упершыню пасля вайны дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Андрэя Бародзіча і вернікаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Высокае (Пінская дыяцэзія) быў усталяваны крыж у скверы пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 
Незвычайны падарунак атрымалі на Божае Нараджэнне дзеці парафіі ў Ракаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.12.2014 12:55

На свята Божага Нараджэння незвычайны падарунак атрымалі дзеці з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

 
У віцебскім касцёле ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння» (+фота)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.12.2014 12:34

25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у касцёле Святога Духа ў Вiцебску пасля святой Iмшы ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння».

 
Калядная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам у тэлеперадачы «Вечерний Витебск»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.12.2014 10:00

Тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Тэлеперадача «Вечерний Витебск» зладзіла калядную сустрэчу з біскупам у прамым эфіры.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 255 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.