Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Біскуп Казімір Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння
Беларусь - Пінская дыяцэзія
07.01.2015 14:34

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана маліўся за медперсанал і хворых абласнога шпіталя ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.01.2015 12:28

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі разам з капеланам абласнога шпіталя ў Гродне кс. Алегам Кудэркам маліўся за медперсанал і хворых шпіталя.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа
Іерархі
06.01.2015 22:28

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.

 
Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ ў Празе: “Добра падрыхтаваная арганізацыя гэтых дзён уражвае”
Беларусь
06.01.2015 18:20

З 29 снежня па 2 студзеня адбылася сустрэча моладзі Taize ў Празе. Рознымі шляхамі прыязджалі групы моладзі ў сталіцу Чэхіі. На сустрэчы сабралося каля 30 тысяч маладых людзей розных канфесій і нацыянальнасцяў.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне: “Урачыстасць Аб’яўлення Пана вучыць, якімі рознымі дарогамі Бог вядзе людзей да сябе”
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.01.2015 17:27

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне.

 
Аплатковая сустрэча руху “Equipes Notre-Dame”: з падзякай за мінулы год, з надзеяй на будучы
Беларусь
06.01.2015 17:18

3 студзеня ў парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія) адбылася аплатковая сустрэча сем’яў руху “Equipes Notre-Dame”. На сустрэчу прыехалі каля 100 чалавек з розных куткоў Беларусі.

 
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі некаторыя парафіі дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.01.2015 17:09

Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі некаторыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да Божай службы, а таксама падзякаваць за матэрыяльную і духоўную падтрымку іх навучальнай установы.

 
Гомельскія скаўты здзейснілі зімовую вандроўку да Маці Божай Юравіцкай
Беларусь - Пінская дыяцэзія
06.01.2015 17:00

3-4 студзеня дарослыя скаўты-«вандроўнікі» Першай гомельскай дружыны каталіцкіх скаўтаў святога Андрэя Баболі здзейснілі сваю зімовую вандроўку. Цэнтральным пунктам пілігрымкі была абрана вёска Юравічы Калінкавіцкага раёна.

 
Віншаванні Апостальскага Нунцыя са святам Раства Хрыстова Беларускай Праваслаўнай Царкве
Іерархі
06.01.2015 16:42

“Прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка - Папы Рымскага - віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды”, - гаворыцца ў віншаваннях Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У лучайскай парафіі адбылася сустрэча працаўнікоў чыгункі і авіяцыі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.01.2015 16:29

4 студзеня, у першую нядзелю 2015 года, у парафіі Святога Тадэвуша, апостала, у Лучаі (Віцебская дыяцэзія) па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага адбылася сустрэча працаўнікоў чыгункі, авіяцыі і тых, хто карыстаецца іх працай.

 
Пахаванне маладой законнай сястры адбылося ў Каменцы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.01.2015 14:38

5 студзеня ў парафіі Св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы адбыліся ўрачыстасці пахавання с. Міхаліны (Крыстыны Васіевай) з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Сястра Міхаліна пражыла 27 гадоў, з якіх 9 правяла ў законнай супольнасці, была наймалодшай у супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці; адышла ў вечнасць 2 студзеня.

 
Дзеці парафіі ў Мар’інай Горцы наведалі з пастаноўкай пра Божае Нараджэнне Пухавiцкi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.01.2015 14:05

5 студзеня наймалодшыя парафiяне касцёла св. Антонiя Падуанскага ў Мар’iнай Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) з пробашчам парафіі кс. Генрыхам Кучынскім наведалі Пухавiцкi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат, дзе пражываюць людзі з асаблівасцямі псiханеўралагiчнага развіцця. Дзеці прадставілі ў доме-інтэрнаце пастаноўку пра Божае Нараджэнне.

 
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Мёрах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.01.2015 09:39

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 вернікам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія).

 
У першую нядзелю новага года біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў Імшу ў Малой Бераставіцы
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.01.2015 17:16

4 студзеня, у першую нядзелю новага 2015 г., дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія). Нагодай для сустрэчы іерарха з мясцовымі вернікамі стала і тое, што ў гэты дзень пробашч парафіі кс. Андрэй Казлоўскі святкаваў 40-годдзе.

 
Адбылася аплатковая сустрэча законных сясцёр Гродзенскай дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.01.2015 17:11

5 студзеня адбылася аплатковая сустрэча законных сясцёр Гродзенскай дыяцэзіі. Святую Імшу з удзелам законніц цэлебраваў у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 251 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.