Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Касцёл у Беларусі: ТОП-12 падзей года
Беларусь
01.01.2015 02:48
2014 год быў насычаным на падзеі і здарэнні. Сёлета было шмат юбілеяў, прыпадала шмат гадавін. Вашай увазе прадстаўляем ТОП-12 падзей года, якія па версіі рэдакцыі застануцца ў памяці Касцёла як найбольш адметныя.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на Імшы завяршэння года: «Каб кожная старонка жыццёвага дзённіка 2015 года была запісана жыццём у Божай ласцы»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.01.2015 01:48

31 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі святую Імшу на завяршэнне 2014 года.

 
Дарагія сябры! З Новым 2015 годам!
Беларусь
31.12.2014 16:18

 
Бог прыходзіць праз іншых людзей: містэрыя на тэму Божага Нараджэння адбылася ў Сапоцкіне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.12.2014 13:14

28 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) прадставілі містэрыю на тэму Божага Нараджэння. Містэрыя пад назвай “Да Бэтлеема не так далёка…” была прапанавана увазе гледачоў у мясцовым Доме культуры.

 
У лідскай парафіі ва ўрачыстасць Нараджэння Пана былі прыняты ў міністранты 17 кандыдатаў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.12.2014 12:57

25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе на святой Імшы 17 кандыдатаў былі прыняты ў міністранты. Перад гэтым хлопцы прайшлі курс падрыхтоўкі, за які адказвалі кс. Юрый Гурскі і цырыманіярыі Ян Мік’янец і Андрэй Юхнік, старанна рыхтуючы іх да гэтага служэння.

 
У Віцебску падрыхтавалі выставу і імпрэзу для дзяцей у бальніцах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
31.12.2014 12:38

У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi. 29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу прац, прысвечаных святу Божага Нараджэння.

 
Фотафакт 2014
Беларусь
31.12.2014 12:25
Нічога не бойся, беларускі народ! Глядзі ў вочы, бо вочы твае чыстыя, і сведчы пра тое, што сапраўды жыве ў табе! Пакажы свету тое, што схавана ў глыбіні твайго сэрца, бо сэрца тваё прыгожае, і сам ты прыгожы, калі шчыра шукаеш Праўды і да Праўды імкнешся!
 
Аўдыёперадачы «Слова да вернікаў». Архіў за 2014 год
Аўдыё
31.12.2014 10:47

«Слова да вернікаў» — пад такой назвай на Віцебскім абласным радыё выходзіць каталіцкая перадача, якую вядзе кс. Валерый Марціноўскі, а з чэрвеня 2014 г. - кс. Іван Кароткін. Прапануем чарговы выпуск перадачы.

 
Біскуп Казімір Велікаселец і «Карытас» Пінскай дыяцэзіі павіншавалі са святамі дзяцей з сацыяльнага дома
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.12.2014 16:56

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец разам з супрацоўнікамі і валанцёрамі дыяцэзіяльнага «Карытас» правялі дабрачынную акцыю «Міласэрнасць у святочныя дні».

 
Адбылася аплатковая сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.12.2014 15:38

30 снежня ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены ў межах святкавання Божага Нараджэння прайшла аплатковая сустрэча святароў, якія нясуць служэнне ў Мінску. У сустрэчы прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Новыя кнігі на тэму дашлюбнай чысціні выдала выдавецтва «Pro Christo»
Беларусь
30.12.2014 14:34

«Я магу перамагчы» і «Хачу быць шчаслівай» — новыя кнігі на тэму дашлюбнай чысціні, адрасаваныя для падлеткаў, выйшлі ў выдавецтве «Pro Christo». Кнігі былі падрыхтаваны пры ўдзеле Рады па справах сям’і пры ККББ.

 
У Мядзелі адзначылі 25-годдзе аднаўлення святыні
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.12.2014 12:02

28 снежня, у свята Святой Сям’і, у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшло святкаванне 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла пасля шматлікіх ганенняў і пераследу.

 
Рэкалекцыі для апосталак Змёртвыхпаўстання прайшлі ў Наваполацку
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.12.2014 11:39

28 снежня ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбыліся рэкалекцыі для апосталак Змёртвыхпаўстання.

 
Адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры ККББ
Канферэнцыя Біскупаў
29.12.2014 17:24

29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Рады.

 
У гомельскім касцёле прайшоў калядны канцэрт лепшых музыкантаў горада
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.12.2014 16:32

28 снежня ў гомельскім касцёлe Нараджэння Божай Маці прайшоў традыцыйны калядны канцэрт класічнай музыкі, які кожны год бясплатна ладзяць у святыні Таццяна Томсан і яе сябры — лепшыя музыканты Гомельскай абласной філармоніі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 253 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.