28 жніўня ў Мінску прадставілі ўнікальны праект — пабачыла свет факсімільнае ўзнаўленне Тураўскага Евангелля, кнігі, якая лічыцца самай старажытнай на тэрыторыі Беларусі і адной з найдаўнейшых ва Усходняй Еўропе.
29 чэрвеня 2014 г. мінула 100-я гадавіна з дня нараджэння кс. прэлата Пятра Барташэвіча, стараннага душпастыра і вязня лагераў. У 1955 г., калі святар пасля вызвалення з лагераў вярнуўся ў Беларусь, адным з першых месцаў, дзе ён распачынаў служэнне, быў Адэльск – радзіма арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Мітрапаліт падзяліўся з Catholic.by сваімі ўспамінамі пра кс. Пятра Барташэвіча.
28 жніўня былі падведзены вынікі міжнароднага кінафестывалю «Magnificat-2014», паводле якіх Гран-пры атрымаў фільм «Дачка Прыпяці» з Беларусі, які распавядае пра жыццё Палесся.
Хто з’яўляецца галоўным на любым кінафестывалі? Журы, самі рэжысёры ды сцэнарысты, якія прадставілі фільмы? Зразумела і яны, але вельмі важныя тыя, для каго гэтае кіно і прызначана — гледачы. Сёння скончваецца дзясяты, юбілейны фестываль «Magnificat». І зараз слова мы прадстаўляем гледачам фестывалю. Чаму яны прыходзяць на гэтыя паказы? Што іх прываблівае?
«Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2014» з’яўляецца рэальнай магчымасцю данесці сучаснаму грамадству прыгажосць, глыбіню і неабходнасць веры», — лічыць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
24 жніўня ў вільнюскі санктуарый Маці Божай Вострабрамскай прыбылі пілігрымы ХХІІ Экуменічнай Пешай пілігрымцы «Беласток-Гродна-Вільнюс». Сярод удзельнікаў — каля 400 пілігрымаў з Беларусі, Польшчы і Літвы, якія пераадолелі шлях у 300 км. У пілігрымцы прымаў удзел дапаможны біскуп Беластоцкай архідыяцэзіі Генрык Цярэшка.
24 жніўня ў Дрысвятах святкавалі 500-годдзе існавання парафіі. Святую Імшу з нагоды урачыстасці ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
У Глыбокім завяршыўся трэці дзень конкурснай праграмы 10-га Міжнароднага кінафестываля «Магніфікат». Сваім уражаннем ад працы на кінафестывалі з Catholic.by падзяліўся адзін з членаў журы, дырэктар Вяцкага епархіяльнага кінаклуба «Сустрэча» протаіерэй Аляксандр Каратаеў.
У Глыбокім працягваецца юбілейны ў гэтым годзе кінафестываль «Magnificat». Упершыню за дзесяць гадоў беларускаму гледачу будзе прадстаўлена стужка з Македоніі. Дэбютантка фестываля – рэжысёр Весна Дзімітрава-Бабеўскі, якая прадставіць на конкурсны прагляд свой фільм «Прасвятая Багародзіца, выратуй нас».
25 жніўня Каталіцкі Касцёл успамінае св. Юзафа Каласанса, што з’яўляецца заснавальнікам ордэну айцоў піяраў, для дзейнасці якіх галоўнай мэтай з’яўляецца праца з дзецьмі і моладдзю ў набліжэнні да Хрыста.
Напрыканцы жніўня ў Шчучыне пры дапамозе айцоў піяраў былі арганізаваны «Канікулы з Богам-2014», удзельнікі якіх - больш за 550 чалавек самага рознага ўзросту - імкнуліся разам са сваімі выхавацелямі спалучыць летні адпачынак з праслаўленнем Бога і паглыбленнем свайго духоўнага свету.
Супольнасць салезіянаў у Мінску прывітала новага дырэктара. Ім стаў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB. Калісьці ён ўжо служыў тут на пасадзе дырэктара супольнасці. І вось, пасля трох год адсутнасці, калі святар працаваў ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, кс. Аляксандр вярнуўся ў Мінск.
Алена Клімза-Колтан распявадае пра ўрачыстую св. Імшу ў інтэнцыі навучэнцаў і настаўнікаў, якая напярэдадні новага навучальнага года прайшла ў Лучайскай парафіі.