Уладзімір Пракапцоў стаў афіцэрам ордэна Зоркі Італіі. Так высока італьянскі бок ацаніў уклад дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў культурнае супрацоўніцтва паміж Італіяй і Беларуссю.
На пастырскай сустрэчы біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі, якая прайшла ў Глыбокім, было абвешчана пра новыя прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі.
24 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, у якой прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
23 кастрычніка навучэнцы першага курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіраваліся ў Лагішын, каб заверыць свае пакліканні перад абразом Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.
З 16 па 23 кастрычніка ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
З 21 па 23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшлі дні разважання над пакліканнем для хлопцаў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел дзевяць чалавек.
22 кастрычніка ў пінскай катэдры навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага Антон Анціпенка і Андрэй Багдановіч прынялі дыяканскае пасвячэнне з рук біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі.
«Пакора дапамагае належным чынам ацаніць саміх сябе, каб мы не ганарыліся сваім паходжаннем, прыгажосцю, пазіцыяй, якую займаем, і атрыманай ласкай, бо ўсё ад Бога», — адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на святой Імшы ў ХХХ Звычайную нядзелю, 23 кастрычніка, якую цэлебраваў у мінскім архікатэдральным касцёле.
22 кастрычніка ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля ў межах святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.
«З выданнем "Беларускай хрысціянскай азбукі" наша Беларусь стала крыху больш хрысціянскай», — такую думку падчас прэзентацыі азбукі выказала кіраўнік праекта Вольга Севярынец. І так ёсць, бо ўжо сёння многія бацькі і дзеткі панеслі дадому азбуку, па якой будуць вывучаць не толькі літары і мову, але і пазнаваць Бога.
З 19 па 21 кастрычніка ў Рыме праходзіў кангрэс, прысвечаны душпастырству пакліканняў. У форуме, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах духавенства, прымаў удзел і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Даволі часта ад розных людзей можна пачуць выразы кшталту «яго (яе) выраклі, праклялі, навялі што-небудзь дрэннае» і г. д. Здаецца, якое значэнне можа мець тое, што хтосьці на цябе не так паглядзеў, сказаў дрэнныя словы «не ў тую хвіліну»? Ці трэба хрысціяніну баяцца ўсіх гэтых рэчаў і ці існуюць яны ўвогуле? Пра гэта — у размове з кс. Аляксандрам Фаміных.
У парафіі Святога Міхала ў Навагрудку распачаўся Евангелізацыйны курс для тых, хто шукае адказы на хвалюючыя жыццёвыя пытанні. Курс разлічаны перш за ўсё на людзей дарослых, якія не з’яўляюцца практыкуючымі вернікамі.
16 кастрычніка члены Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі здзейснілі пілігрымку ў Вільнюс да цудадзейнага абраза Езуса Міласэрнага, вобраз якога быў напісаны ў адпаведнасці з указаннямі самога Хрыста.
Як зразумець чалавека з аўтызмам? Такое пытанне ўздымаецца ў монаспектаклі «Мой сябар Джэйсан», прэм’ера якога адбылася 17 кастрычніка ў Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра «Зніч» на сцэне Тэатральнай залы Культурнага цэнтра касцёла св. Сымона і св. Алены.