Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам інфармуе, што 11 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Шылак — бацька кс. Паўла Шылака, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата.
8 кастрычніка брэсцкая супольнасць Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса адзначыла 25-гадовы юбілей малітвы і працы.
10 кастрычніка ў в. Ляскоўка пад Мінскам распачалася Міжнародная сустрэча супрацоўнікаў і партнёраў «Карытас». У міжнародным форуме з удзелам замежных партнёраў з Чэхіі, Аўстрыі і Германіі прымаюць удзел і некаторыя беларускія іерархі на чале з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Тэма сустрэчы — «Міласэрнасць на дарогах трагедыі».
10 кастрычніка ў Бараўлянах Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу з удзелам супрацоўнікаў і партнёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» Беларусі, якія сабраліся на ІІІ Міжнародную сустрэчу партнёраў «Карытас» Беларусі.
Неабходнай часткай фармацыі семінарыста з’яўляецца душпастырская фармацыя. Таму 9 кастрычніка навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі накіраваліся ў розныя парафіі горада Баранавічы.
На ўкраінска-румынскай мяжы ў в. Банчэны (заходняя Украіна) знаходзіцца незвычайны прыстанак — Свята-Узнесенскі манастыр. Тут пад апекай епіскапа Лонгіна жывуць 332 дзіцяці. Многія з іх ВІЧ-інфіцыяваныя, хворыя на гепатыт С і дзіцячы цэрэбральны параліч.
7 кастрычніка дзеці з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ далучыліся да 14-й Сусветнай Дзіцячай Эўхарыстычнай Святой Гадзіны, каб прасіць Бога аб міры ў сем'ях і ва ўсім свеце.
8 кастрычніка адбылася сустрэча катэхетаў, арганізаваная катэхетычным аддзелам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыяй Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля.
8 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша, падчас якой пяць навучэнцaў трэцяга курса атрымалі духоўны строй — сутану. Гэтай Імшой распачаўся новы 2016/2017 навучальны год у семінарыі.
8 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года. Установа прыняла навучэнцаў ужо ў 27-ы раз.
На сёлетніх урачыстасцях у Будславе і Браславе галоўны арганіст і капельмайстар мінскага архікатэдральнага касцёла Уладзімір Неўдах атрымаў ганаровую грамату за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Як адраджалася сучасная касцёльная музыка ў Беларусі і чым яна жыве сёння – на гэтыя і іншыя пытанні музыкант адказаў Catholic.by.
8 кастрычніка ў Манака, дзе з 6 па 9 кастрычніка праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ), было названа месца правядзення наступнага пасяджэння РБКЕ.
Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў.
8 кастрычніка ў Манака, дзе ў гэтыя дні праходзіць пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы, у першай будзе абраны новы прэзідыум. Беларускі епіскапат на выбарах будзе прадстаўляць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
У Верхнядзвінскім раёне, што на Віцебшчыне, знаходзіцца вёска Росіца, якую мясцовыя жыхары і людзі з наваколля называюць Расіцай. Вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт у выпуску, прысвечаным гэтай вёсцы, распавядае яе гісторыю, якая пазначана вялікай трагедыяй, што адбылася ў часы Другой сусветнай вайны.