29 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Каласанс».
30 кастрычніка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў асвячэнне новага месца малітвы парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве.
30 кастрычніка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшло свята для дзяцей, прысвечанае ўрачыстасці Усіх Святых. Ад вікарыя парафіі кс. Валерыя Спірыдона дзеці атрымалі заданне пераапрануцца ў сваіх любімых святых, а таксама распавесці пра іх удзельнікам свята.
28-30 кастрычніка ў парафіі Св. Казіміра ў Стоўбцах упершыню прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. «Змяніць канапу на абутак» - такім быў дэвіз духоўных практыкаванняў.
У 1992 годзе беларускае дзяржаўнае тэлебачанне зняло фільм пра беларускую грэка-каталіцкую парафію ў Лондане, Бібліятэку імя Францішка Скарыны і Беларускі Музей у брытанскай сталіцы.
У ноч з 30 на 31 кастрычніка на 73-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Міхаіл Цвячкоўскі — бацька а. Міхаіла Цвячкоўскага МІС, пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
29 кастрычніка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў душпастырскую візітацыю ў парафіях Божага Цела ў Нясвіжы і Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сейлавічах.
Першы дзень восеньскіх канікул міністранты з гродзенскай парафіі Святога Духа правялі ў санктуарыі Маці Божай у Тракелях, дзе для іх быў арганізаваны дзень засяроджання.
29 кастрычніка, напярэдадні свята св. Губерта, у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося набажэнства для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Душпастырства існуе ў дыяцэзіі ўжо пяць гадоў.
29 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы адбылася сустрэча членаў Колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел святары, законныя сёстры, адказныя і ўдзельнікі гэтага малітоўнага руху з розных месцаў дыяцэзіі.
28 кастрычніка ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша ў свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. Удзельнікі Эўхарыстыі павіншавалі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў гэты дзень адзначае свае імяніны.
Набліжаецца заканчэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці, абвешчанага Папам Францішкам у Каталіцкім Касцёле. На яго распачацце 8 снежня 2015 года ў катэдрах усяго свету былі адчынены Брамы Міласэрнасці.
Бог, калі абірае чалавека на сваю службу, не глядзіць на яго слабасці ці нейкія абмежаванасці, Ён дае сваю ласку, каб гэты чалавек распаўсюджваў Божае Валадарства на зямлі.
26 кастрычніка адышоў у вечнасць Антоні Учкуроніс — бацька ксяндза Яўгена Учкуроніса, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне.
Курыраваць рэстаўрацыю самай старой драўлянай пабудовы на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. У адрэстаўраваным будынку змесціцца музей Гродзенскай дыяцэзіі.