29 верасня, у свята св. Міхала Арханёла, свв. Габрыэля і Рафала, арханёлаў, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў літургію ў пінскай катэдры. У гэты дзень іерарх адзначаў 18-ю гадавіну біскупскага пасвячэння.
29 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстаўка «Свет нябесны на зямлі», у якой экспануюцца каталіцкія, праваслаўныя і ўніяцкія іконы, а таксама алтарныя карціны, мастацкае ткацтва і прадметы літургіі XVII-XXI стст.
«Спадзяюся, што гэта выстаўка будзе спрыяць далейшаму развіццю адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, а таксама кансалідацыі беларускага народа».
На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Трэці дзень навэнны прыпадае на 1 кастрычніка.
З 18 па 25 верасня ў парафіі Святога Францішка ў Салігорску ўпершыню адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Андрэй Ядкоўскі CSsR і Валерый Мазюк CSsR.
У касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве 25 верасня, у 110-ю гадавіну з дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча, упершыню прагучалі творы гэтага славутага кампазітара.
Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў Мёрах, стала вядома, што ў Віцебскай дыяцэзіі распачынае дзейнасць рух Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ).
27 верасня ў Мёрах прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі. У межах сустрэчы адбылася супольная малітва, былі абвешчаны новыя прызначэнні і праінфармавана пра змены, унесеныя Пантыфікам у Кодэкс кананічнага права.
Нобелеўскі лаўрэат, былы прэзідэнт Ізраіля і кіраўнік ураду, ураджэнец Беларусі Шымон Пэрэс адышоў у вечнасць у ноч з аўторка на сераду 28 верасня ва ўзросце 93 гадоў. За два тыдні за гэтага ў яго здарыўся інсульт.
24 верасня ў супольнасці святога Бэнэдыкта ў Жытоміры (Украіна) склала вечныя манаскія абяцанні сястра Аўгустына Ганна Ціхан OSB, якая паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе.
Што значыць міласэрнасць у паўсядзённым жыцці настаўніка-католіка? Як выпрошваць яе ў Бога для сябе і сваіх вучняў? Каму і як аказваць міласэрнасць самому? Пошукам адказаў на гэтыя пытанні займаліся ўдзельнікі шостай дыяцэзіяльнай сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў, якая адбылася 24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве.
24–25 верасня адбылася першая пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай. 25 верасня быў таксама асвячаны памятны крыж на месцы былых каталіцкіх могілак ХVІІІ–ХІХ стст., зруйнаваных савецкай уладай пасля Вялікай Айчыннай вайны.
«Сацыяльны цэнтр маці і дзіцяці імя Германа Гмайнера», які дзейнічае пры «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны», арганізаваў семінар па дапамозе залежным і сузалежным асобам. Сустрэча адбылася ў дзіцячым цэнтры «Карытас» 22 верасня.
24 верасня ў горадзе Мсціслаў прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016». У межах праграмы фестывалю ў мсціслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
Пра гэта стала вядома на прэзентацыі «Радыё РМ» — «Радыё Марыя» ў Беларусі, — якая адбылася 25 верасня пасля першай трансляцыі на пробнай старонцы радыё. Набажэнства транслявалася з парафіі Св. Роха ў Мінску.