Першы нацыянальны канал Беларускага радыё распавядзе пра дабрачынную місію Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Чыстае сэрца». Днямі дырэктар місіі кс. Юрый Санько і тры валанцёра прынялі ўдзел ў запісе эфіра радыёперадачы «Для тых, хто дома» ў Доме радыё.
У Год Божай Міласэрнасці і месяц Ружанца супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі правялі акцыю «Старасць у радасць» для пажылых адзінокіх людзей, якія жывуць на тэрыторыі Брэсцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.
6 кастрычніка пачала працу інтэрнэт-старонка «Радыё Марыя» — radiomaria.by. Як паведаміў яго праграмны дырэктар кс. Аляксандр Улас, сайт, як і радыё, знаходзіцца пакуль у тэставым рэжыме, аднак на ім ужо транслююцца навіны, святыя Імшы і ружанцовая малітва.
«У сувязі з публікацыяй, якая з’явілася 3 кастрычніка на партале www.znadniemna.pl, хачу адзначыць, што школа ў касцёле свв. Сымона і Алены вядзе толькі катэхетычную і культурную дзейнасць і не мае дачынення да дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі і Консульства РП у Мінску», — адзначае кс. Уладзіслаў Завальнюк у адкрытым лісце.
«Падчас перэгрынацыі фацімскай фігуры заахвочваю ўсіх пілігрымаваць да Марыі — Маці Міласэрнасці, прысвяціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і прасіць, каб Яна прывяла нас да міласэрнага Езуса», — піша Мітрапаліт.
У рэгуле францішканскага ордэна яго заснавальнік св. Францішак Асізскі дае параду, каб браты «перадусім прагнулі атрымаць Духа Пана». У дзень яго літургічнага ўспаміну 53 вернікі парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага падчас урачыстай Імшы.
Кнігу «Фацімскае пасланне» сястры Люцыі, якая была адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, выдадуць па-беларуску. Перакладам і падрыхтоўкай кнігі да друку будзе займацца выдавецтва «Pro Christo».
Кожны год 3 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Францішка Асізскага, францішканскія супольнасці ва ўсім свеце ўдзельнічаюць у набажэнстве Transitus (з лац. transitus — пераход), якое ўзгадвае момант смерці, момант пераходу да вечнага жыцця «патрыярха ўбогіх» св. Францішка Асізскага.
Некалькі соцень дзяцей разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у парафіяльным свяце ў парафіі Святога Духа, якое адбылося 2 кастрычніка. Свята прайшло пад дэвізам «І да танца, і да ружанца».
4 кастрычніка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў Капліцы аб’яўленняў у партугальскім горадзе Фаціма ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашай Айчыны.
1 кастрычніка ў семінарыі Кангрэгацыі айцоў марыянаў у Любліне адбылася ўрачыстасць — вечныя манаскія абяцанні братоў супольнасці. Адным з іх быў беларус Канстанцін Гушча з Наваполацка.
3 кастрычніка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбыўся першы ў гэтым катэхетычным годзе Дзень засяроджання законных сясцёр, якія нясуць служэнне на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася ўрачыстасць 15-годдзя адраджэння гэтай навучальнай установы, а таксама інаўгурацыя новага навучальнага года.
Дыск «Святы Ружанец», прымеркаваны да распачацця кастрычніка, — гэта запіс спяваных частак ружанцовага набажэнства, выпушчаны хорам мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.
«Час у семінарыі — гэта час паглыблення паклікання і пацвярджэння сваёй гатоўнасці да служэння. Няхай жа паглыбленне ведаў і малітвы будзе заданнем для вас у гэтым новым годзе фармацыі, а таксама шансам для сталення да свабоды і справядлівага жыцця», — звяртаецца біскуп Пінскі да семінарыстаў.