Падрыхтоўка да стварэння сям’і, зразумела, пачынаецца не за некалькі месяцаў да вяселля. І, вядома, гэта не толькі матэрыяльны бок. «Жыццё пасля жыцця або як падрыхтавацца да вясельнай вечарыны» — тэма сустрэч, якія праходзілі ў Навагрудку 2-5 лістапада.
6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.
Польскія спецыялісты сфатаграфавалі ў Каложскай царкве кожны міліметр і плануюць стварыць да канца года 3D-мадэль гістарычнага помніка. Макет з’явіцца ў сеціве на сайце kolozha.by.
У Рыме завяршылася Трэцяя сусветная сустрэча народных рухаў, у якой прымаў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Міжнародны форум завяршыўся напярэданні аўдыенцыяй у Ватыкане.
6 лістапада ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адбылася прыміцыйная св. Імша новапрэзбітэра Паўла Трона. Ксёндз Павел Трон — гэта ўжо чацвёрты сын Вілейскай зямлі, які атрымаў святарскае пасвячэнне.
«Мы ўсе тут імкнемся да таго, каб несці чысціню, і гэта нас аб'ядноўвае», — адзначыла слухачка пралайфаўскага семінару ў Навагрудку 6 лістапада падчас ранішняй рэфліксіі, на распачацце другога дня семінара.
5 лістапада малітоўныя рухі і супольнасці Магілёўскага рэгіёну адсвяткавалі Юбілейны Год Божай Міласэрнасці. Сустрэча, якую падрыхтаваў і правёў айцец Раман Шульц ОР, была прысвечана тэме «Супольнасць — месца праявы Міласэрнага Бога».
5 лістапада ў Навагрудку прайшоў першы дзень семінару для медыкаў, педагогаў і сацыяльных работнікаў, прысвечаны каштоўнасці чалавечага жыцця.
5 лістапада ў мінскай архікатэдры адбылося святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці, у якім удзельнічалі розныя малітоўныя парафіяльныя групы, а таксама святары мінскіх парафій, у якіх дзейнічаюць гэтыя групы.
5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле былі ўдзелены прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Прэзбітэрам стаў дыякан Павел Трон, дыяканам — выпускнік семінарыі Аляксей Пілевіч.
3-4 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла сустрэча для міністрантаў, а таксама для юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем.
З 3 па 4 лістапада парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла наведаў з пастырскай візітацыяй дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
З 8 лістапада па 2 снежня 2016 года пройдзе грамадскае абмеркаванне аб’екта Сельгаспасёлка ў Мінску (Зялёны луг), якое правядзе адміністрацыя Савецкага раёна.
На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Чацвёрты дзень навэнны прыпадае на 5 лістапада.