Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


17 снежня ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь
16.12.2014 10:41

У гэты дзень ён будзе змешчаны ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Урачыстая святая Імша-прывітанне Бэтлеемскага агню запланавана ў 17.30.

 
«Выпрабавана на сабе»: як зрабіць адвэнтавы каляндар для дзяцей?
15.12.2014 15:00

Каб пазнаёміць сваю дачку з традыцыямі Адвэнту, парафіянка касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне Марыя Колесава-Гудзіліна распрацавала адмысловы адвэнтавы каляндар. Першым заданнем для дачкі Сафіі стала пісьмо св. Мікалаю.

 
«На чуванні моладзь знаходзіць сябе»: у архікатэдры завяршылася адвэнтавае чуванне моладзі (+фотарэпартаж)
14.12.2014 16:52

У моладзевым чуванні, якое прайшло пад дэвізам «Застаньцеся тут і чувайце разам са Мною», прыняло ўдзел больш за 450 чалавек. Святую Імшу на распачацце сустрэчы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Папу Францішку напішуць ліст ад моладзі Беларусі
14.12.2014 13:13

З такой ініцыятывай падчас начнога чування моладзі ў Мінску выступіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх адзначыў, што гэты ліст стане падзякай беларускай моладзі за духоўны клопат Святога Айца і перададзенае Пантыфікам благаслаўленне для моладзі Беларусі.

 
Моладзь у Касцёле
10.12.2014 23:24

Вось ужо цэлы год Кацярына Мальцава і Уладзіслаў Зарэцкі з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы спрабуюць сябе ў ролі вядучых на youtube-канале sdb.by-news.

 
10 пытанняў пра Адвэнт
04.12.2014 15:42

Якія правілы і прадпісанні існуюць у Каталіцкім Касцёле для больш плённага перажывання Адвэнту? Ці можна адзначаць у гэты перыяд дзень нараджэння? А наведваць канцэрты? На гэтыя і іншыя пытанні Catholic.by адказаў кс. Кірыл Бардонаў.

 
SDB-news: відэанавіны з салезіянскіх араторыяў Беларусі
03.12.2014 15:16

У чарговым выпуску навін Таварыства св. Францішка Сальскага Кацярына Мальцава і Уладзіслаў Зарэцкі робяць агляд навін салезіянскіх араторыяў.

 
Фота будслаўскага фэсту ўвайшло ў ТОП-100 лепшых здымкаў Agence France-Presse
01.12.2014 14:47

Здымак беларускага фатографа Сяргея Балая, зняты падчас будслаўскіх урачыстасцяў 2014, увайшоў у ТОП-100 лепшых здымкаў Agence France-Presse.

 
У Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт
30.11.2014 09:00

Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. Пры гэтым кожны народ і краіна маюць штосьці адметнае. Разгледзім найбольш цікавыя з іх больш падрабязна.

 
Мінуў год з дня біскупскіх прызначэнняў трох сыноў беларускай зямлі
29.11.2014 08:44
Год таму ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі з’явіліся тры новыя біскупы: Алег Буткевіч — біскуп Віцебскай дыяцэзіі, Юзаф Станеўскі — дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі і Юрый Касабуцкі — дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
 
«Кансэкраванае жыццё — гэта скарб, а не адмова ад чагосьці»: Апостальскі Нунцый на адкрыццё Года кансэкраванага жыцця
27.11.2014 19:59

27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
2015 год аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Годам навяртання
27.11.2014 12:16

У межах духоўнай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, згодна з праграмай, устаноўленай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, 2015 год аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Годам навяртання.

 
Унікальны абраз св. Роха адрэстаўруюць у Нацыянальным мастацкім музеі
26.11.2014 17:15

Рэстаўрацыя абраза св. Роха распачнецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2015 годзе. Спецыялісты называюць абраз адной з лепшых выяваў святога, якая захавалася ў Беларусі з XVIII стагоддзя.

 
Каманда Гродзенскай дыяцэзіі ў трэці раз выйграла футбольны чэмпіянат Беларусі сярод святароў (+фота)
25.11.2014 11:47

Галоўная інтрыга чэмпіянату заключалася, бадай, у тым, каб прадугадаць, ці здолеюць каманды скласці годную канкурэнцыю гродзенцам, і перарваць іх бяспройгрышную серыю на двух чэмпіянатах запар.

 
Пра што пісала «Ave Maria» 20 гадоў таму?
23.11.2014 11:12

Першы нумар газеты «Ave Maria» выйшаў у лістападзе 1994 года накладам у дзве тысячы экземпляраў. Менавіта газеты — часопісам выданне стане крыху пазней. Дэбютны выпуск газеты налічваў 20 старонак і ўжо меў пазнавальны сёння лагатып.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 58 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.