16 мая ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) пачаліся XXI Дыяцэзіяльныя дні моладзі. На запрашэнне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча адказалі больш за 1200 маладых людзей, што прыбылі з усёй дыяцэзіі.
16 мая ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне пачынаюцца ХХІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвізам сёлетніх Дзён моладзі сталі словы: «Убогія духам маюць доступ да неба».
13 мая, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 64 вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
Для парафіянаў з Ліды была зладжана 9-дзённая пілігрымка да Маці Божай у Люрд. Разам з арганізатарам паездкі кс. Юрыем Беганскім, а таксама кс. Антоніем Адамовічам група парафіянаў распачала сваё падарожжа 2 мая.
10 мая моладзь парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) у Гродне атрымала сакрамэнт канфірмацыі, які ім удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Да сакрамэнту хрысціянскай сталасці прыступіла больш за 70 асобаў.
9 мая падчас Імшы ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
Святога Станіслава, біскупа і мучаніка, ушанавалі ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы. 8 мая парафія адзначала адпустовую ўрачыстасць, на якую сабраліся духавенства і шматлікія вернікі.
Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста аднавілі абяцанні, якія ўпершыню прынеслі год таму. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.
На працягу 8 гадоў у лютым і маі - у дзень народзінаў і ў дзень смерці паэта-святара Казіміра Сваяка - адбываюцца сустрэчы парафіянаў клюшчанскага касцёла Гродзенскай дыяцэзіі і камайскага касцёла Віцебскай дыяцэзіі. 4 мая адбылася сустрэча ў Клюшчанах.
Ва ўспамін св. Дамініка Савіо вернікі дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраліся, каб ушанаваць гэтага святога юнака.
У першую нядзелю мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі святкуецца Дзень маці, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі парафіяне і пілігрымы маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці. Малітва мела характар падзякі Маці Божай за 250-гадовую прысутнасць у гэтым месцы і апеку над вернікамі.
Па традыцыі першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні.
5 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі мерапрыемствы ў гонар 20-годдзя дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі. У межах юбілейных урачыстасцяў адбыліся прэзентацыя дзейнасці таварыства, даклады, святая Імша.