14 верасня ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынская) адбылася адпустовая ўрачыстасць.
Упершыню ў сучаснай гісторыі санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбылася падвойная ўрачыстасць, звязаная з пакліканнем да манаскага жыцця. 12 верасня з дзяцінства звязаны з гудагайскім касцёлам брат Генрых ад Збаўчай Крыві Хрыста (Генрых Валейка) склаў вечныя манаскія абяцанні, а 13 верасня атрымаў тут дыяканскае пасвячэнне.
12 верасня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі брат Генрых ад Збаўчай Крыві Хрыста (Генрых Валейка) склаў вечныя манаскія абяцанні. Гэта адзін з найважнейшых момантаў у жыцці чалавека, які прысвячае сваё жыццё на выключнае служэнне Богу.
Тры з паловай дзесяцігоддзі мінула з таго часу, калі кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі скончыў падпольную семінарыю. Святарскія пасвячэнні сённяшні пробашч лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў 13 верасня 1981 г. у Літве з рук біскупа Юліана Стэфановіча.
4 верасня ў Навагрудку адбыўся ўрачысты ўспамін благаслаўлёнай с. Марыі Стэллы Мардасевіч і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта.
28 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку завяршылася дабрачынная акцыя, мэтай якой было дапамагчы сем’ям сабраць сваіх дзяцей у школу.
З 21 па 28 жніўня пры касцёле св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам» — сустрэча, якая сёлета аб’яднала больш за паўтысячы маладых парафіян.
У апошнія выходныя лета 50 вернікаў парафіі Св. Арханёла Міхаіла ў Навагрудку разам з пробашчам кс. Юрыем Жэгарыным адправіліся ў падарожжа па самых прыгожых касцёлах Беларусі. Пра тое, як перажывалася гэтае падарожжа, распавядае Генута Грыцютэ.
30 жніўня ва ўзросце 76 гадоў адышоў у вечнасць Антоні Барысевіч — бацька а. Віктара Барысевіча OFM Cap, які служыць у парафіі ў Ліпнішках (Гродзенская дыяцэзія).
30 жніўня падчас Імшы ўвечары старажытны касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне быў перапоўнены. Гродзенцы прыйшлі памаліцца за свайго шматгадовага пастыра, вартаўніка веры ў горадзе над Нёманам кс. інфулата Міхала Арановіча ў 25-ю гадавіну яго смерці.
28 жніўня ў парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе завяршыліся «Канiкулы з Богам». У іх прынялі ўдзел амаль 170 дзяцей, жадаючых праслаўляць Бога гульнямі, спевамі і танцамі.
26 жніўня ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Ашмянах адзначалася адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
С. Карытас Шапель CSFN, с. Марыяна Алешчык CSFN, с. Галіна Занеўская CSFN, с. Іерэмія Кулікоўская CSFN і с. Нэрэуша Падзялінская CSFN адзначылі 25 гадоў з моманту першых манаскіх абяцанняў.
З 19 па 24 жніўня ў Навагрудку праходзяць курсы-рэкалекцыі для сем’яў, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
18 жніўня Гродна сустрэў пілігрымаў, якія ў 24-ы раз накіроўваюцца з Беластока ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільнюсе.