У парафіі Святога Міхала ў Навагрудку распачаўся Евангелізацыйны курс для тых, хто шукае адказы на хвалюючыя жыццёвыя пытанні. Курс разлічаны перш за ўсё на людзей дарослых, якія не з’яўляюцца практыкуючымі вернікамі.
16 кастрычніка члены Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі здзейснілі пілігрымку ў Вільнюс да цудадзейнага абраза Езуса Міласэрнага, вобраз якога быў напісаны ў адпаведнасці з указаннямі самога Хрыста.
У Апостальскай адгартацыі «Amoris Laetitia» («Радасць любові»), прысвечанай тэме сям’і, Папа Францішак кажа пра неабходнасць інтэграцыі несакрамэнтальных сужэнстваў у касцёльную супольнасць, а таксама пра пошук магчымасцяў для іх удзелу нават у сакрамэнтальным жыцці.
18 кастрычніка, у дзень успаміну св. Евангеліста Лукі, капелан лідскай бальніцы кс. Юрый Бяганскі ад імя ўсіх пацыентаў скіраваў да мясцовых медыкаў віншаванні і словы падзякі. У гэты ж дзень у шпітальнай капліцы — месцы штодзённай малітвы за медыкаў — цэлебравалася літургія, якую ўзначаліў віцэ-канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза.
18 кастрычніка ў гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя прайшла святая Імша ў інтэнцыі медыкаў Гродзеншчыны. Ужо стала традыцыяй, што ў дзень літургічнага ўспаміну св. Лукі, апекуна ўсіх медыкаў, працаўнікі медыцынскіх устаноў Гродна збіраюцца на супольнай малітве.
15 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса.
15 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылася ўрачыстасць, прысвечаная салезіянам-супрацоўнікам, якія належаць да рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага. Нябесным заступнікам урачыстасці стала благаслаўлёная Александрына Марыя да Коста, якая падчас зямнога жыцця таксама была салезіянкай-супрацоўніцай.
13 кастрычніка ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы адбылося фацімскае набажэнства. Гэта было апошняе ў гэтым годзе з такіх набажэнстваў, якія праходзілі кожны 13-ы дзень месяца з мая па кастрычнік у знак памяці пра аб’яўленні Маці Божай у Фаціме.
7 кастрычніка група вернікаў з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку на чале з пробашчам кс. Юрыем Жэгарыным здзейсніла пілігрымку па святынях Гродзенскай дыяцэзіі.
8 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша, падчас якой пяць навучэнцaў трэцяга курса атрымалі духоўны строй — сутану. Гэтай Імшой распачаўся новы 2016/2017 навучальны год у семінарыі.
8 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года. Установа прыняла навучэнцаў ужо ў 27-ы раз.
У рэгуле францішканскага ордэна яго заснавальнік св. Францішак Асізскі дае параду, каб браты «перадусім прагнулі атрымаць Духа Пана». У дзень яго літургічнага ўспаміну 53 вернікі парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага падчас урачыстай Імшы.
Кожны год 3 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Францішка Асізскага, францішканскія супольнасці ва ўсім свеце ўдзельнічаюць у набажэнстве Transitus (з лац. transitus — пераход), якое ўзгадвае момант смерці, момант пераходу да вечнага жыцця «патрыярха ўбогіх» св. Францішка Асізскага.
Некалькі соцень дзяцей разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у парафіяльным свяце ў парафіі Святога Духа, якое адбылося 2 кастрычніка. Свята прайшло пад дэвізам «І да танца, і да ружанца».
3 кастрычніка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбыўся першы ў гэтым катэхетычным годзе Дзень засяроджання законных сясцёр, якія нясуць служэнне на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.