12 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшла адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Антонія з Падуі.
У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (фарны касцёл) сёстры назарэтанкі зладзілі «Канікулы з Богам» для дзяцей і моладзі.
12 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах адбылася адпустовая ўрачыстасць св. Антонія. Таксама падчас святочнай Імшы вернікі дзякавалі Богу за 75 гадоў жыцця і 50-годдзе манаства свайго былога пробашча кс. Юзафа Занеўскага SDB.
11 чэрвеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыліся ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя нараджэння і 50-годдзя манаскага жыцця кс. Юзафа Занеўскага — першага салезіяніна ў сучаснай гісторыі Касцёла ў Беларусі. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
11 чэрвеня ўрачыстай святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне завяршыўся навучальны год у навучэнцаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Дзевяць выпускнікоў атрымалі дыпломы і біскупскае благаслаўленне.
Чарговы раз у парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбываюцца «Канікулы з Богам». На гэтым тыдні дзеці з парафіі адпачываюць пры касцёле, паглыбляючы свае рэлігійныя веды, чытаючы Біблію і гледзячы фільмы пра Бога.
8 чэрвеня ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 17-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Упершыню благаславіць і акрапіць святой вадой удзельнікаў мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы.
Кармэліт а. Аляксандр Стока, які 4 чэрвеня прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Мінску, узначаліў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне.
5 чэрвеня ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне адбылася прыміцыйная Імша ксяндза Яна Варанецкага, а ў касцёле Божага Цела і св. Юрыя ў Крамяніцы — прыміцыйная Імша ксяндза Паўла Скубы.
7 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбылася святая Імша ў першую гадавіну смерці кс. Яна Занеўскага, шматгадовага пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці.
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі, калі ва ўсіх святынях дыяцэзіі моляцца за жывых і памерлых бацькаў. Галоўныя святкаванні прайшлі 5 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
5 чэрвеня ў дзіцячым праекце «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.
5 чэрвеня ў лідскім фарным касцёле адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Паўла Федаровіча MIC.
3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне восем хлопцаў з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе былі прыняты ў міністранты.