Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
30.05.2016 15:48

29 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі 69 вернікам — моладзі і дарослым.

 
Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе
29.05.2016 10:42

28 мая ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбыўся сакрамэнт канфірмацыі, які прыняла моладзь. Сакрамэнт удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Працэсія Божага Цела прайшла ў Вялікай Бераставіцы
27.05.2016 13:44

26 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вернікі парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы прайшлі вуліцамі гарадскога пасёлка ў працэсіі Божага Цела.

 
Заканчэнне катэхетычных заняткаў для 10 класаў і гадавіну сакрамэнту канфірмацыі адзначылі ў Шчучыне
27.05.2016 12:42

25 мая ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў для вучняў 10 класаў, якое традыцыйна звязана са святкаваннем гадавіны прыняцця сакрамэнту канфірмацыі.

 
Працэсія Божага Цела адбылася ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе
27.05.2016 12:29

26 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-н Індустрыяльны), дзе служаць айцы піяры, адбыліся ўрачыстая святая Імша і працэсія Божага Цела вуліцамі горада.

 
Працэсіяй Божага Цела ў Гродне завяршыўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс
27.05.2016 03:47

26 мая святой Імшой у касцёле св. Францішка Ксаверыя а 18-й гадзіне і працэсіяй Божага Цела, якая адбылася адразу пасля Імшы, у Гродне завяршыўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс.

 
З думкамі пра Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс: каментарыі ўдзельнікаў духоўнага форуму
26.05.2016 16:16

Тры дні прабывання ў адзінстве і малітоўнай еднасці, тры дні разгляду гісторыі Касцёла і ролі Эўхарыстыі ў ёй, тры дні размоў і новых знаёмстваў. Тры дні малітвы.

 
Кардынал Зянон Грахалеўскі пракаментаваў магчымы прыезд у Беларусь Папы Рымскага
26.05.2016 14:03

Падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які 24-26 мая праходзіць у Гродне, папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі адказаў на пытанне, што трэба зрабіць, каб Пантыфік наведаў Беларусь.

 
«Важна заўсёды заставацца сабой»: кардынал Зянон Грахалеўскі выступіў на кангрэсе ў Гродне (+фота)
26.05.2016 13:58

26 мая ў сваім дакладзе «Божая міласэрнасць — выклік для сучаснага свету» папскі легат на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе кардынал Зянон Грахалеўскі паразважаў над трыма аспектамі міласэрнасці: міласэрнасцю Бога, чалавечай патрэбай у Божай міласэрнасці і неабходнасцю быць міласэрнымі да іншых.

 
Урачысты канцэрт з нагоды 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў для ўдзельнікаў эўхарыстычнага кангрэса
26.05.2016 02:33

25 мая ў гарадскім Доме культуры ў Гродне прайшоў вечаровы канцэрт з нагоды 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Гледачамі канцэрта сталі біскупы, святары, законныя сёстры, вернікі гродзенскіх парафій і ганаровыя госці.

 
Моладзь Гродна падзякавала за Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс малітвай праслаўлення (+відэа)
26.05.2016 01:35

Вечарам 25 мая ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)  прайшла малітва праслаўлення. Моладзь Гродна і ваколіц дзякавала Богу за 25-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, які ў гэтыя дні праходзіць у горадзе над Нёманам.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на кангрэсе ў Гродне: Тое, што не магчыма чалавеку, становіцца магчымым Богу
25.05.2016 19:25

Адной з цэнтральных тэм Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса ў другі дзень яго працы стаў даклад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысвечаны адраджэнню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

 
«Эўхарыстыя — гэта Хлеб моцных»: папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі ўзначаліў Імшу на кангрэсе ў Гродне
25.05.2016 17:38

25 мая спецыяльны пасланнік Папы кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, узначаліў святую Імшу ў межах Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне.

 
Біскуп Элцкі Ежы Мазур на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе: «Эўхарыстыя мае апостальскае і місіянерскае вымярэнні»
25.05.2016 15:03

«Эўхарыстыя — самы цудоўны падарунак Касцёла. Яна нясе ў сабе моцны заклік ісці за Хрыстом і прапаведаваць Яго пасланне аб выратаванні тым, хто яшчэ яго не ведае», — сказаў у ранішнім дакладзе на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне 25 мая біскуп Элцкі Ежы Мазур.

 
У Шчучыне адбылося падсумаванне катэхетычнага года для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору
25.05.2016 11:52

У мінулыя выхадныя ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў адбылося падсумаванне катэхетычнага года для асобных парафіяльных груп: Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz».

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 20 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.