24 мая на пачатку Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіць у Гродне, Крыстына Лялько, пісьменніца і рэдактар часопіса «Ave Maria», прэзентавала для ўдзельнікаў кангрэсу пераклад на беларускую мову «Дзённіка» святой Фаўстыны Кавальскай.
22 мая ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, дзе служаць айцы піяры, адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года.
22 мая ў парафіі ў Гервятах адбылася адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Святыню, якую з-за яе прыгажосці называюць «беларускім Нотр-Дамам», наведала ў гэты дзень шмат вернікаў з усёй краіны і з-за мяжы.
22 мая ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні адбыўся парафіяльны адпуст. Да супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, далучыўся таксама музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне «Ave» на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко.
20 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў шпітальную капліцу Божай Міласэрнасці ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна.
19 мая, у свята Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас святой Імшы адбылася ўрачыстая інсталяцыя Гродзенскага капітула. У гэты дзень сваё служэнне распачалі канонікі капітула.
З 13 па 17 мая музычны гурт «Ave» на чале з прэфектам семінарыі кс. Андрэем Лішко наведаў з канцэртамі Дзюсельдорф і Дортмунд (Германія).
13 мая ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, падчас урачыстай святой Імшы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 кандыдатам.
У маі, месяцы Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае прыклад жыцця для кожнай жанчыны, — у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі стала традыцыяй правядзенне Імшы за нованароджаных. Сёлета за немаўлят маліліся 16 мая.
З 16 па 31 мая адбываецца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Паводле слоў лідскага камісара Аляксандра Хермана, усяго сёлета падчас вясновага прызыву з ваеннага камісарыяту Лідскага раёна ў воінскія часткі будуць накіраваны больш за 250 юнакоў.
15 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка) адбыўся парафіяльны фэст, арганізаваны дзякуючы душпастырскім намаганням пробашча кс. Паўла Салабуды.
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў смаргонскім касцёле святога Міхала Арханёла адбылася Першая святая Камунія і споведзь. Святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB.
15 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі ў Бярозаўцы адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
14 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у парафіяльнай святыні Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе падчас святой Імшы больш за 70 вернікаў атрымалі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.