19 сакавіка сотні маладых людзей і іншыя вернікі Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Гэты паход за крыжам, магчымасць перажыць таямніцу мукі і смерці Хрыста, праходзіў у Гродне па традыцыі ў суботу перад Пальмовай нядзеляй.
16 сакавіка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбыўся Крыжовы шлях для мужчын горада Гродна.
На 79-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Рамуальда Грыцко — маці кс. Юрыя Грыцко, пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску (Шчучынскі дэканат).
У парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшла сустрэча для дзяўчат пад кіраўніцтвам с. Ірэны Барцэвіч FMA з супольнасці Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі).
11 сакавіка ў араторыі імя блл. мучанікаў з Познані пасля святой Імшы і Крыжовага шляху адбылася сустрэча-разважанне для дзяцей і моладзі «Крыж цярпення, або крыж — крыніца шчасця».
12 сакавіка моладзь Ваўкавыскага дэканату афіцыйна пачала падрыхтоўку да ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у ліпені ў Кракавe.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча. Катэдральны капітул у Гродне быў заснаваны са згоды Апостальскай Сталіцы ў 2012 годзе.
Цёплая і цікавая сустрэча адбылася ў вёсцы Галавічполле, куды ў дзіцячы дом-інтэрнат у чарговы раз завіталі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У доме-інтэрнаце іх з нецярплівасцю чакалі дзеці-інваліды.
Інтэграцыйны выезд хлопцаў з літургічнай службы алтара парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне і дзяўчат з парафіяльнага моладзевага хору Calasanz прайшлі 7-8 сакавіка.
8 сакавіка група медыцынскіх работнікаў Лідскай ЦРБ і іншых службаў горада і раёна (у цэлым 56 чалавек) разам з капеланам кс. Юрыем Бяганскім здзейсніла ў Год Міласэрнасці пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільнюс.
5–6 сакавіка ў манаскім доме айцоў піяраў у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны добрай споведзі.
Дзень 8 сакавіка па-асабліваму ўзгадваецца ў касцёлах Беларусі. Гэта свецкае свята, але яно варта таго, каб у малітвах узгадаць прыгожую палову чалавецтва, тых, хто з’яўляецца сімвалам цеплыні, шчодрасці, крыніцай дабра, прыгажосці, любові.
За два дні да Міжнароднага дня жанчын у смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско прайшло свята ўсіх жанчын і дзяўчат.
4 сакавіка ў парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), у якой служаць піяры, адбылося чарговае набажэнства Крыжовага шляху з удзелам дзяцей, моладзі і іх бацькоў. На гэты раз малітву падрыхтавалі і правялі прадстаўнікі бацькаў і мужоў.