4 сакавіка адзначаецца літургічны ўспамін св. Казіміра, каралевіча, сына польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты. Святы Казімір — дадатковы апякун Гродзенскай дыяцэзіі. З гэтай нагоды дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў гэты дзень узначаліў святую Імшу пры алтары святога Казіміра ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
З 26 па 28 лютага ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езуса ў Гудагаі праходзілі «Дні цішыні» для дзяўчат з розных куткоў Беларусі, якія прыехалі паразважаць над Божай прысутнасцю ў жыцці і паглыбіць унутраную малітву.
З першага сакавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне з’явіўся адмысловы «адпустовы канфесіянал», у якім на працягу дня можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
Распрацоўваць праекты на Вялікі пост у араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве ўжо стала традыцыяй. Гэты год не стаў выключэннем. «Да Езуса з ксяндзом Боско» — так гучыць тэма на Вялікі пост 2016 года, дэвізам якога сталі словы «О Езу найцярплівейшы! Будзь міласэрны да нас!».
Сёлета споўнілася 400 гадоў з той пары, як зямны свет пакінуў вядомы дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат і пісьменнік Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка.
27 лютага ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны), дзе служаць айцы піяры, адбыўся тэнісны турнір паміж міністрантамі піярскіх парафій Шчучына і Ліды.
28 лютага ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) праходзіў велікодны кірмаш «Caritas 2016». Такога кшталту кірмашы на трэцім тыдні Вялікага посту (тыдні «Caritas») праходзяць штогод, і валанцёры гродзенскага «Карытас» з задавальненнем прымаюць у іх удзел.
25-27 лютага ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open». У рэкалекцыях, як паведаміў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза, удзельнічала вялікая колькасць маладых людзей, якія пажадалі аднавіць свае адносіны з Богам і праз малітву і ўдзел у сакрамэнтах стаць Божым дзіцём.
Гравюрную дошку XVІІІ стагоддзя «Маці Божая Ружанцовая» з адбіткам на паперы можна ўбачыць у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын, у якім удзельнічала больш за 80 чалавек. Выхаваўчай мэтай імпрэзы было разважанне над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны і абаронцы Бацькаўшчыны.
20 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне быў арганізаваны спартыўны дзень для літургічнай службы алтара і моладзевага хору “Calasanz”.
19 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча парафіяльнай моладзі са спецыяльным госцем – сястрой піяркай Марынай, якая таксама родам са Шчучына.
Моладзь Беларусі паступова ўваходзіць у апошні этап падрыхтоўкі да XXXI Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць летам гэтага года ў Кракаве. 18 лютага ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адбылася святая Імша з нагоды падрыхтоўкі да Дзён моладзі.
14 лютага, у І Нядзелю Вялікага посту, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) пробашчам парафіі а. Андрэем Агелем SP былі прыняты ў міністранты дзевяць кандыдатаў.
У першую нядзелю Вялікага посту навучэнцы ІІІ і IV курсаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага атрымалі паслугі лектарату і акалітату, а навучэнцы V курса сталі кандыдатамі да прыняцця паслугі дыяканату.