З 10 па 13 лютага навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўдзельнічалі ў велікапосных рэкалекцыях, якія ў гэтым годзе правёў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Ужо ў трэці раз у Сусветны дзень хворых, 11 лютага, хворыя і медыкі на тэрыторыі Лідскай раённай бальніцы прынялі ўдзел у святой Імшы, якая цэлебравалася за тых, хто знаходзіцца ў гэты час у бальніцы, і медыкаў, якія іх лечаць.
10 лютага Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі прадстаўнікі буйнейшай пралайф-арганізацыі «Human Life International», якая займаецца абаронай чалавечага жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці.
11 лютага, калі ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень хворых, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне арганізавала для ўсіх людзей пажылога ўзросту, хворых і церпячых парафіяльны Дзень хворых.
У Юбілейны Год Божай Міласэрнасці ў парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне былі ўнесены рэліквіі св. Фаўстыны Кавальскай.
11 лютага, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень хворых, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў увечары парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы, дзе памаліўся за вучняў школы ў Рацічах, шпіталізаваных у гэты дзень з прыкметамі атручвання. Школа ў Рацічах знаходзіцца на тэрыторыі гэтай парафіі.
Згодна з хрысціянскай традыцыяй перад пачаткам Вялікага посту адбываюцца «запусты» – асаблівы час радасці, які звычайна суправаджаецца спевамі, гульнямі, танцамі і г.д. З гэтай нагоды 9 лютага ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне навучэнцы разам з выхавацелямі сабраліся разам, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам навяртання і перамены жыцця.
Паставіць сабе на парозе Вялікага посту шчырае пытанне аб сапраўднай матывацыі штодзённага выбару і ўчынкаў і вярнуцца да супольнай малітвы ў сям’і заахвоціў вернікаў у Папяльцовую сераду, 10 лютага, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы. Іерарх узначаліў там святую Імшу.
У ноч з 1 на 2 лютага на 64-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Генрык Грынюк – бацька с. Марыі Аксаны Грынюк CSFN з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта. Жалобная святая Імша адбудзецца 3 лютага ў капліцы на могілках у Іўі ў 12.00.
На 84-м годзе жыцця адышла ў вечнасць маці кс. Юзафа Багдзевіча, дэкана Астравецкага дэканату і пробашча парафіі Свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы, – Марыя Багдзевіч. Пахаванне адбудзецца 3 лютага ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары ў 13.00.
Другую гадавіну біскупскага пасвячэння дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначаў у родных мясцінах. 31 студзеня іерарх наведаў парафію ў Заневічах.
1 лютага ў Гродне адбылося ўрачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбылі манахіні і манахі, якія нясуць служэнне ў рэгіёне. Падчас сустрэчы кансэкраваныя асобы дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якімі Ён узбагаціў іх у гэтым годзе.
31 студзеня ў Доме культуры мястэчка Сапоцкін адбыўся вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак. Гэтае свята прайшло ў юбілейны 15-ты раз і сабрала вернікаў з парафій дэканата, каб разам у святочнай атмасферы дзяліцца аплаткай, цешыцца спевам удзельнікаў і самім заспяваць любімыя калядкі.
Сястра Эгілія з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці працуе ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах (Гродзенская дыяцэзія). На завяршэнне Года кансэкраванага жыцця ў інтэрв’ю часопісу «Дыялог» манахіня разважае пра пакліканне, сваю манаскую супольнасць і справу Божай Міласэрнасці.