24 красавіка ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні стала на чатыры міністранты больш. Склалі абяцанні, атрымалі благаслаўленне і прынялі комжы Уладзіслаў Арцёменка, Вадзім Буйноўскі, Антон Жамойда і Антон Субко.
23 красавіка ў лідскім Палацы культуры адбыўся вечар праслаўлення, арганізаваны каталіцкім евангелізацыйным рухам «Gloriosa Trinita». Рух ужо шмат гадоў дзейнічае пры лідскай парафіі Святой Сям’і.
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Лідзе адбыліся сустрэчы для людзей пажылога ўзросту і шматдзетных сем’яў з удзелам каталіцкага святара — кс. Юрыя Бяганскага.
У Мастах завяршаецца падрыхтоўка да ХХIII Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 7-9 мая. Дэвіз сёлетняй сустрэчы — «Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці».
17 красавіка ў канцэртнай зале музычнай школы г. Навагрудка адбыўся музычны аўтарскі вечар кс. Тадэвуша Крыштопіка, прысвечаны Году Міласэрнасці, які арганізавала парафія Св. Міхала Арханёла сумесна з гарадскімі ўладамі.
14 красавіка на 83-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Яніна Барцэвіч — маці сястры Ірыны Барцэвіч з Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі), якая служыць у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
13 красавіка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша як знак падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі і за дар адраджэння жыцця Каталіцкага Касцёла на беларускіх землях. Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Урачыстае Te Deum laudamus спявалі вечарам 13 красавіка ў той самай святыні, дзе 25 гадоў таму было абвешчана, што Святы Айцец Ян Павел ІІ адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Тады была ўсталявана Мінска-Магілёўская мітраполія, адроджана Пінская дыяцэзія і заснавана Гродзенская дыяцэзія.
Чарговая сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору "Каласанс" шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса насіла спартыўны характар.
10 красавіка дзеці і моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне прадставілі велікодную пастаноўку на тэму «Малы Пастыр». У ёй маладыя акцёры распавялі пра Езуса — Добрага Пастыра, які ахвяраваў сваё жыццё за ўсіх людзей.
3 красавіка ў Доме культуры ў Навагрудку адбылася канцэртна-віншавальная праграма «Радасць Уваскрасення». Яна была ўпершыню арганізавана парафіяльнай супольнасцю ў Навагрудку сумесна з мясцовай уладай.
9 красавіка прадстаўнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне па традыцыі наведалі Радунскі дзіцячы дом-інтэрнат.
Наш прыпынак — Каменка. Вёска, дзе знаходзіцца адмысловы Дом міласэрнасці, якім апякуецца супольнасць сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. На сёння тут жыве 56 чалавек, якія маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і даглядзе, каб годна і прыгожа перажываць сваю хваробу і ўзрост.
7 красавіка ў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна прайшла акцыя «За жыццё». У акцыі прынялі ўдзел псіхолагі, акушэры-гінеколагі, святары Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія выступілі са словам.
Канцэрт, арганізаваны ў Юбілейны Год Міласэрнасці, пачаўся словамі святой Фаўстыны Кавальскай: «О, неспасцігальная і бязмежная Міласэрнасць Божая, хто цябе годна праславіць і ўзвялічыць зможа?»