Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Канцэрт Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» прайшоў у навагрудскай парафіі
13.05.2016 11:41

9 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Душой і духам мы з Радзімай» у выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай.

 
У навагрудскай парафіі Св. Міхала Арханёла прайшло «Рэха Магніфікату»
12.05.2016 10:47

У парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку па ініцыятыве пробашча кс. Юрыя Жэгарына прайшоў творчы вечар «Рэха фестывалю» з удзелам старшыні фестывалю «Magnificat» рэжысёра Юрыя Гарулёва і прадстаўнікоў аргкамітэту.

 
Вернікі Ліды здзейснілі пілігрымку па святынях Гродзенскай дыяцэзіі
11.05.2016 10:41

9 мая работнікі службы аховы здароўя, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншыя жыхары Ліды – у цэлым 80 чалавек – здзейснілі маёвую пілігрымку па касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды 25-годдзя яе існавання.

 
Удзельнікі Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі дзеляцца ўражаннямі
10.05.2016 00:54

9 мая ў Мастах завяршыліся ХХІІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікі сёлетняй сустрэчы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад Дыяцэзіяльных дзён моладзі і выказваюць меркаванні наконт міласэрнасці.

 
Біскуп Кашкевіч на заканчэнне ДДМ у Мастах: наша заданне — весці іншых да сустрэчы з Езусам Міласэрным
09.05.2016 17:18

9 мая ў Мастах завяршыліся ХХІІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Кульмінацыяй трохдзённай сустрэчы стала ўрачыстая святая Імша ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Вялікай Бераставіцы
09.05.2016 11:45

7 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў Вялікую Бераставіцу, каб удзяліць сакрамэнт канфірмацыі шматлікім вернікам як мясцовай парафіі Перамянення Пана, так і парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы.

 
«Хрысціянская радасць – дар і адначасова заданне»: другі дзень XXIII Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
09.05.2016 10:55

Галоўнай крыніцай хрысціянскай радасці з’яўляюцца вера, надзея і любоў. За гэтыя дары дзякаввалі Богу ўдзельнікі ХХІІІ Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Мастах у другі дзень сустрэчы, 8 мая.

 
Катэхеза для ўдзельнікаў Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі: Быць міласэрнымі магчыма і сёння?
08.05.2016 22:15

Адной з частак праграмы другога дня ХХІІІ Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 8 мая, была катэхеза на тэму «Учынкі міласэрнасці для душы і цела».

 
Мансеньёр Марынко Антолавіч на Днях моладзі Гродзенскай дыяцэзіі: Жывіце ў гэтым свеце сваёй хрысціянскай верай (+фота)
08.05.2016 17:06

8 мая ХХІІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія праходзяць сёлета ў Мастах, наведаў Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Марынко Антолавіч, які ўзначаліў у межах мерапрыемства святую Імшу.

 
Першы дзень XXIII Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі: Будзьце міласэрнымі, гэтага жадае ад нас Хрыстус
08.05.2016 01:28

Першы дзень XXIII Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў Мастах, 7 мая, пачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Моладзь на каленях прасіла аб дары глыбокай веры для сябе, каб супрацьстаяць розным спакусам, якія актыўна прапануе сучасны свет.

 
У Мастах стартавалі ХХІІI Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
08.05.2016 00:35

7 мая ў Mастах пачаліся XXIII Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Маладых людзей разам з іх душпастырамі і кансэкраванымі асобамі гасцінна прыняла парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай.

 
Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі дзяцей у Галавічполлі і Мураванскім доме-інтэрнаце
06.05.2016 16:57

Папа Францішак у сваіх прамовах часта заклікае сведчыць аб сваёй веры не толькі словамі, але, у першую чаргу, праз прыклад свайго жыцця. Гэтаму вучацца семінарысты з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас наведвання дзіцячых дамоў-інтэрнатаў у розных кутках дыяцэзіі.

 
Парафіяне з Іўя здзейснілі пілігрымку па касцёлах Польшчы
04.05.2016 13:44

Жывыя ўспаміны пра духоўнае падарожжа да Гары Крыжоў і іншых святых месцаў на землях Літвы паклікалі ў дарогу іўеўскіх парафіян. На гэты раз вернікі парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла наведалі святыні Польшчы.

 
Каталіцкая сям’я з Гродна перамагла ў раённым этапе конкурса «Сям’я года-2016»
04.05.2016 12:14

Антон і Алена Стрыгі з Гродна сёлета святкуюць 15 гадоў шлюбу — у іх сям’і падрастае чацвёра дзяцей: Уладзімір, Лізавета, Васілій і Ірына. Напрыканцы красавіка сям’я Стрыгаў атрымала перамогу ў раённым этапе конкурса  «Сям’я года-2016».

 
Духавенства Гродзенскай дыяцэзіі павіншавала біскупа Аляксандра Кашкевіча з днём нябеснага апекуна
03.05.2016 12:48

2 мая святары і кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, выказалі віншаванні біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу з нагоды яго імянін.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 22 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.