24 студзеня хор парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Зэльвеншчына) наведаў дом сацыяльнай дапамогі ў вёсцы Мадзейкі з праграмай «Каляды».
24 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве быў днём вельмі насычаным на падзеі: тут адбыліся аплаткавая сустрэча і «Мядовы фэст».
24 студзеня парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. Мясцовы пробашч парафіі кс. Тадэвуш Крыштопік запрасіў біскупа наведаць тэатральную праграму, падрыхтаваную мясцовымі парафіянамі.
24 студзеня ў Іўі завяршыўся XIII фестываль калядных песень «Gloria in Excelsis Deo». Фестываль, які праходзіў у гарадскім Доме культуры, сабраў каля 200 удзельнікаў з розных парафій Іўеўскага дэканату.
23 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскi Аляксандр Кашкевіч, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці.
Сустрэча традыцыйна пачалася святой Імшы ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры сабраліся ў галоўным офісе «Карытас Гродна». Разам з валанцёрамі на сустрэчы прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага «Карытас» кс. Віталій Дабраловіч.
13 студзеня ў шчучынскай парафіі прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнага руху за святароў «Маргарытка», а 17 студзеня — настаўнікаў і выхавацеляў, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў.
16 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні пасля больш чым шасцігадовага перапынку пачалася моладзевая гульня «Бітва мікрараёнаў-2016». Ініцыятарамі праекта гульні выступілі салезіяне супрацоўнікі.
17 студзеня ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшла юбілейная ўрачыстасць 25-годдзя манаскага жыцця сястры Паўлы Марыі Волчак CSFN.
16 студзеня музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні.
9 студзеня ў касцёле парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда-Індустрыяльны) адбылася чарговая аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў, як працуючых, так i тых, хто знаходзiцца на заслужаным адпачынку. Ініцыятарам сустрэчы быў пробашч парафіі кс. Андрэй Агель.
Музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пакліканы дапамагаць людзям у праслаўленні Бога. 14 студзеня ўдзельнікі семінарыйнага гурта наведалі Прафесійна-тэхнічны ліцэй у Навагрудку, каб дзяліцца сваімі талентамі, якія ім даў Бог.
10 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча членаў малітоўнага руху за святароў «Маргарытка» ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчу ў чарговы раз арганізаваў кс. Валерый Быкоўскі, апякун «Маргарытак» Гродзенскай дыяцэзіі.
13 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбыўся грандыёзны канцэрт сям’і польскіх музыкаў Паспяшальскіх. Творчая сям’я ўпершыню наведала Гродна, і гродзенцы спадзяюцца, што ў яе застануцца самыя прыемныя эмоцыі і ўспаміны.
Спачылыя 25 гадоў таму кс. Пётр Барташэвіч i кс. Фелікс Сарока пакінулі след у адэльскай парафіі. Ксёндз Пётр Барташэвіч быў яе пробашчам у 1955-1963 гг., a кс. Фелікс Сарока — з 1963 г. да сваёй смерці ў 1991 г. Святары адышлі ў вечнасць з перапынкам у два дні: кс. Барташэвіч 13 студзеня, а кс. Сарока 15 студзеня.