13 студзеня адзначалася 25-я гадавіна смерці ксяндза Пятра Барташэвіча, які апошнія 23 гады свайго жыцця быў пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Жалудку (Гродзенская дыяцэзія). Памаліцца за спачылага святара прыйшло ў гэты дзень шмат духоўных і свецкіх асобаў.
Нядзеля Хросту Пана, 10 студзеня, стала сапраўдным святам для вернікаў парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы. Пасля ўрачыстай cвятой Імшы, якую цэлебраваў а. Анджэй Ядкоўскі CSsR, адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі дзеці і моладзь разам з Наталляй Дарожка і з с. Антанінай Вайцяшчук SSND.
9-10 студзеня ў Лідзе прайшлі калядныя сустрэчы АА. На мерапрыемства прыехалі людзі з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі.
10 студзеня пасля вячэрняй святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне студэнты Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта з Нігерыі прадставілі сабраным канцэрт калядных песень на іх роднай мове з рознымі дыялектамі.
7 студзеня адбылася чарговая сустрэча святароў Шчучынскага дэканата Гродзенскай дыяцэзіі. На гэты раз святары Шчучыншчыны сабраліся ў кляштары айцоў піяраў.
10 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у Гродне адбылася аплаткавая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў душпастыр настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў кс. Антоні Грэмза.
10 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у Гродне адбылася аплаткавая сустрэча для студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях з 3 па 5 студзеня наведвала моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. У выязных рэкалекцыях прынялі ўдзел 12 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
У свае 17 гадоў Віталій Гурэц ужо прыняў рашэнне, якое можа змяніць усё яго жыццё. Сёлета хлопец заканчвае будаўнічае вучылішча і рыхтуецца да паступлення ў семінарыю. Каб яшчэ раз паразважаць над сваёй дарогай, юнак прыехаў на рэкалекцыі.
У касцёле святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося каляднае прадстаўленне з удзелам казачных герояў Дзеда Мароза, Снягурачкi, бабы Ягi, а таксама Трох Каралёў i шматлiкiх дзяцей вернікаў парафіі, якiя дапамаглi прысутным акунуцца ў атмасферу зімовых святаў.
7 студзеня у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча Душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі Гродна «OPEN». Традыцыйна кожны год сустрэча збірае моладзь, з'яднаную агульныямі інтарэсамі.
У першыя дні новага 2016 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў ксяндза Юзафа Багдзевіча вікарыем па справах агульнага душпастырства Смаргонскага рэгіёна.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць некаторыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да Божай службы, падзякаваць за матэрыяльную і духоўную падтрымку іх навучальнай установы.
5 студзеня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася аплаткавая сустрэча для ўсіх супрацоўнікаў — як духоўных, так і свецкіх — гэтай структуры. У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
4 студзеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне адбылася першая ў новым годзе сустрэча манахінь, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёстры сабраліся на свой дзень духоўных разважанняў таксама для таго, каб падзяліцца аплаткай і скласці адна адной святочныя віншаванні.