7 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў», у якой у рознай меры былі задзейнічаны ўсе семінарысты.
7 лістапада адбылося адкрыццё новага навучальнага года на «Міждыяцэзіяльных курсах сямейнага жыцця» ў Гродне.
8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося музычнае шоў для дзяцей. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек.
Ва ўспамін усіх памерлых вернікаў айцы піяры са Шчучына (Гродзенская дыяцэзія) ушанавалі памяць спачылых братоў супольнасці.
З 26 па 30 кастрычніка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско прайшлі «канікулы з Богам» на тэму «Па старонках Бібліі».
З нагоды святкавання Дня маці музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выступіў перад працаўнікамі гродзенскай турмы. Сваёй творчасцю семінарысты мелі магчымасць не толькі нагадаць аб ролі маці ў жыцці кожнага чалавека, але наблізіць постаць Хрыста асабліва да тых, хто непрадумана страціў сапраўдную свабоду, але шукае сэнс жыцця.
27 кастрычніка ў Вялікай Бераставіцы прайшла сустрэча міністрантаў Бераставіцкага дэканату, а 29 кастрычніка ў Ваўкавыску – Ваўкавыскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі.
29 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся дзень засяроджання для міністрантаў. Ён прайшоў у час школьных канікул і стаў для ўдзельнікаў выдатнай магчымасцю наблізіцца да Бога і карысна правесці час для духоўнага развіцця.
25 кастрычніка каталіцкі і праваслаўны святары асвяцілі падчас сумеснай урачыстасці крыжы ў аграгарадку Пархімоўцы.
З 25 па 28 кастрычніка ў доме сясцёр назарэтанак у Навагрудку сабраліся 45 дзяўчат з Ліды, Гродна, Навагрудка, Геранён, Наваельні і Шчучына.
Навучэнцы 6 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе праходзілі «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні», якія з’яўляюцца традыцыйнымі ў гэтай навучальнай установе.
24-25 кастрычніка ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся восеньскія дні духоўных разважанняў для хлопцаў. Сустрэчу праводзіў а. Аляксандр Махнач SP.
26 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады Астраўца. Сустрэча прайшла ў будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
19-25 кастрычніка праходзіла кананічная візітацыя Астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Візітацыю праводзіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
25 кастрычніка, у апошні дзень кананічнай візітацыі Астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы. Гэта быў выключны дзень для парафіяльнай супольнасці, якая ўрачыста і з вялікай радасцю вітала свайго пастыра.