Тэматычныя «Андрэйкі», прысвечаныя часаваму перыяду з 2000 па 2015 гг., прайшлі ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні. Кожны ўдзельнік павінен быў мець чырвоны элемент у адзенні.
28 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паўднёвым мікрараёне Гродна прайшлі рэкалекцыі на тэму «Мужчына і сям’я», якія правёў кіраўнік руху «Мужчыны Святога Юзафа» (МСЮ) у Беларусі ксёндз Віктар Ханько.
29 лістападa адзначалася 140-годдзе ўтварэння Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). Разам адсвяткаваць гэтую гадавіну гродзенская супольнасць назарэтанак запрасіла сем’і горада.
28 лістапада Душпастырства моладзі Гроднa «Open» у чарговы раз арганізавала «Андрэйкі» перад пачаткам Адвэнту.
У той час, калі ў многіх парафіях перад пачаткам Адвэнту адбываюцца так званыя «Андрэйкі», у парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) абылося штогадовае піярскае свята «Patrocinium».
26 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Алега Яновіча, які 21 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
29 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, дзеці парафіі Святога Мікалая ў Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія) падрыхтавалі невялікую сцэнку пад назвай «Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне».
27 лістапада ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне пачаліся рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя практыкаванні праводзіць Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
28 лістапада вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Гродзенская дыяцэзія) маліліся ў 40-ю гадавіну смерці кс. Мечыслава Радзішэўскага.
22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, капліца Хрыста Валадара і Маці Божай Фацімскай у в. Жамыслаўль (Гродзенская дыяцэзія) адзначыла 15-годдзе.
20 лістапада сёстры місіянеркі Хрыста Валадара запрасілі моладзь парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы (Гродзенская дыяцэзія) на супольную падрыхтоўку да ўрачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
21 лістапада маладыя католікі Шчучына афіцыйна пачалі падрыхтоўку да ўдзелу ў Сусветным дні моладзі, які пройдзе ў ліпені 2016 г. у Кракавe.
22 лістапада, у нядзелю Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі ўрачыстасці, звязаныя з аднаўленнем абяцанняў Літургічнай службай алтара і моладзевым хорам «Calasanz».
22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося асвячэнне адрэстаўраванага 300-гадовага алтара Святой Тройцы. Асвячэнне здзейсніў падчас Імшы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
21 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэннe аднаму дыякану і дыяканскае пасвячэнне тром навучэнцам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.