24 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы адбылася сустрэча членаў Колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел святары, законныя сёстры, адказныя і ўдзельнікі гэтага ружанцовага малітоўнага руху з розных месцаў дыяцэзіі.
24 кастрычніка араторый імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве адзначыў першы дзень нараджэння. У святкаванні прынялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, Рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB, салезіяне, сёстры салезіянкі, святары і прадстаўнікі араторыяў са Смаргоні, Бараўлян і Мінска.
22 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, Папы, у парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (Гродзенская дыяцэзія) былі ўнесены рэліквіі святога, якія будуць пастаянна захоўвацца ў гэтым касцёле.
22 кастрычніка ў межах візітацыі Астравецкага дэканату біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў Астравецкі цэнтральны раённы шпіталь, Астравецкі РАУС і гімназію №1.
З нагоды ўспаміну св. Лукі, апекуна медыкаў, у шпітальнай капліцы Маці Божай з Люрда ў Лідзе святары падчас Эўхарыстыі маліліся аб патрэбных ласках для супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
21 кастрычніка ў межах візітацыі Астравецкага дэканату біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Яна Паўла ІІ у Цэнтральным раённым шпіталі ў Міхалішках.
19 кастрычніка пачалася кананічная візітацыя Астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. У яе межах біскуп Гродзенскі наведае ўсе касцёлы, капліцы, месцы малітвы, сустрэнецца з вернікамі і рознымі супольнасцямі, якія дзейнічаюць пры парафіях.
18 кастрычніка ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі медыкаў Гродзеншчыны. Ужо стала традыцыяй, што ў дзень літургічнага ўспаміну св. Лукі, апекуна ўсіх медыкаў, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксанд Кашкевіч сустракаецца з працаўнікамі медыцынскіх устаноў Гродна.
18 кастрычніка ў парафіi Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах (Гродзенская дыяцэзія) адбылася ўрачыстасць, падчас якой шматлікія прысутныя вернікі маліліся праз заступніцтва благаслаўлёнай Цэліны Бажэнцкай і аб хуткай беатыфікацыі яе дачкі Слугі Божай Ядвігі.
18 кастрычніка ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) адбылася першая сустрэча для дзяўчат (8-11 класы), якую арганізавала супольнасць сясцёр салезіянак.
17 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) з нагоды пачатку новага навучальнага года адбылася сустрэча для бацькоў удзельнікаў Літургічнай службы алтара і моладзевага хору „Calasanz”.
17 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылoся асвячэнне мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі – крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani – і ўручэнне іх дэлегацыям моладзі парафій г. Гродна.
18 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная). Кандыдаты да канфірмацыі рыхтаваліся да гэтага дня праз удзел у катэхезе, сакрамэнтальным жыцці Касцёла і індывідуальную малітву.
18 кастрычніка жыхары горада Гродна і ваколіц ушанавалі абраз Маці Божай Тройчы Цудоўнай, які знаходзіцца ў бакавым алтары гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай.
17 кастрычніка ў парафію Св. Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы былі ўнесены рэліквіі бл. Цэліны Бажэнцкай, якая асаблівым чынам звязана з Гродзеншчынай. З гэтай хвіліны вернікі парафіі змогуць маліцца ў парафіяльнай святыні праз заступніцтва благаслаўлёнай.