Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» з Іўя (філіял «Caritas» у Гродзенскай дыяцэзіі) у перадкалядны час наладзіў выраб батлеек і раўпаўсюджванне ўпрыгажэнняў на вігілійны стол.
14 снежня з нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання.
З 11 па 13 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі для душпастэрства службы аховы здароўя. 60 чалавек сабраліся на сустрэчу з Богам, каб паслухаць, што Ён прамовіць да кожнага з іх, і падрыхтавацца да святаў Божага нараджэння.
13 снежня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адчыніў Брамы Міласэрнасці ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе. У незвычайнай падзеі прыняло ўдзел шмат вернікаў.
Каля 300 хлопцаў, якія будуць бараніць незалежнасць Беларусі, атрымалі 12 снежня благаслаўленне святароў у Гродне.
10-11 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўдзельнічалі ў адвэнтавых духоўных разважаннях. На гэты раз дзень духоўных разважанняў правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які з’яўляецца выпускніком гэтай навучальнай установы.
13 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адчыніў Брамy Міласэрнасці ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
Ужо на працягу некалькіх гадоў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведваюць дзеці з радунскага дома-інтэрната. Гэты год не стаў выключэннем.
Дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў Гродзенскай дыяцэзіі ўстаноўлены касцёлы, у якіх будуць адчынены Брамы Міласэрнасці ў Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці.
7 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Алега Яновіча.
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.
5 снежня ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) быў арганізаваны спартыўны дзень для Літургічнай службы алтара.
Апошні тыдзень лістапада стаў для вернікаў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны ў Лідзе (Індустрыяльны) часам вялікіх Божых ласк, часам аднаўлення, прабачэння, паяднання і любові.
У Другую нядзелю Адвэнту, 6 снежня, у парафіі Святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Гэты дзень быў у парафіі вельмі насычаным.
6 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаўся Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У гэты дзень дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі наведаў маладую парафіяльную супольнасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне, дзе разам з вернікамі маліўся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў Касцёла.