У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі, створанай 13 красавіка 1991 г. Папам Янам Паўлам ІІ. Нягледзячы на сваю кароткую гісторыю, землі дыяцэзіі маюць старажытную каталіцкую традыцыю, адлюстраваную ў помніках архітэктуры і сакральнага мастацтва, рэлігійным жыцці і культавай практыцы.
14 лістапада вернікі парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла з Іўя прымалі ўдзел у пілігрымцы на віленскую зямлю, дзе наведалі многія святыні горада. Сваімі ўражаннямі ад духоўнага падарожжа дзеліцца верніца гэтай парафіі Марыя Коркінец.
Для касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Гродзенская дыяцэзія) існуе шмат азначэнняў з прыстаўкай “самы”, “адзіны”, “адзін з нямногіх”. Днямі да яго дадалося яшчэ адно: гервяцкі касцёл – адзіны ў Беларусі і адзін з нямногіх у свеце, дзе ўстаноўлены скульптуры разбойнікаў, якія былі распяты разам з Езусам Хрыстом на Галгоце.
17 лістапада ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася пастырская сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
14-15 лiстапада ў в. Жупраны (Гродзенская дыяцэзiя) адбылася сустрэча для хлопцаў, якiя адчуваюць пакліканне да святарства або кансэкраванага жыцця. У сустрэчы ўдзельнічалі маладыя людзі з Мiнска, Смаргонi, Бараўлян i Жупранаў – усяго каля 20 чалавек. Арганізавалі мерапрыемства ксяндзы салезіяне.
Услед за моладдзю Гродна мініяцюры духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani — прыняла моладзь Ліды. 14 лістапада ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася святая Імша за моладзь Гродзенскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі.
У трэцюю нядзелю лістапада штогод пачынаючы з 2005 г. па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр ДТЗ. Гэты дзень устаноўлены для ўшанавання памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў і выражэння спачування іх родным.
16 лістапада ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай адзначылі ў парафіі ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія). Урачыстасць узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
12 лістапада разам з усім Каталіцкім Касцёлам вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Заневічах (Гродзенская дыяцэзія) дзякавалі Богу за дар св. Язафата, які з’яўляецца апекуном гэтай парафіі з часу яе заснавання ў 1917 г.
7 лістапада вернікі з Палачанаў, Беразінскага і Маладзечна пад кіраўніцтвам кс. Сяргея Бараўнёва здзейснілі пілігрымку па Нальшанскім краі ў інтэнцыі памерлых вернікаў.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і рэктарат Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паведамляюць, што 10 лістапада ў будынку семінарыі адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча са святарамі — выкладчыкамі семінарыі, прэлатамі і дэканамі, якія прадстаўляюць погляды святароў адпаведных дэканатаў.
8 лістапада ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў ужо традыцыйны парафіяльны Дзень «Карытас». Мэтай мерапрыемства было азнаёміць парафіян з дзейнасцю Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Гродзенскай дыяцэзіі і Беларусі ў цэлым.
З 30 кастрычнiка па 1 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) ужо не першы раз сабраліся дзяўчаты з розных гарадоў і вёсак Беларусі, каб наладзіць свае «духоўныя батарэйкі», прабываючы з Богам на малітве і слухаючы Божае слова.
6-8 лістапада ў кляштары піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі піярскія сустрэчы моладзі на тэму «Хрысціянін у свеце». У сустрэчах прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў агульнай колькасцю каля 45 чалавек.
Пачынаючы ад урачыстасці Усіх Святых, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі на працягу актавы ўрачыстасці Усіх Святых наведаў розныя парафіі і разам з вернікамі памаліўся за спачылых.