Цеплыню роднага дома і любоў можна было адчуць 17 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, дзе прайшла сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу прыбыло шмат сужэнстваў разам з дзецьмі з розных бакоў дыяцэзіі.
18 кастрычніка ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі будуць маліца за сем’і. Дыяцэзіяльны дзень малітвы за сем’і ўстанавіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, пажаданнем якога з’яўляецца тое, каб гэты дзень з’яднаў усіх вернікаў дыяцэзіі ў малітве аб нашых сем’ях.
Пастырская сустрэча святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, адбылася 16 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Гэта сустрэча патрэбна для таго, каб кожны святар мог затрымацца на хвіліну і праверыць, ці ў яго штодзённым служэнні Богу і людзям ідзе ўсё добра.
15 кастрычніка Каталіцкі Касцёл на ўсім свеце адзначае ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, Панны і Доктара Касцёла. У гэты дзень асаблівым чынам адзначалі яе ўспамін у Шчучыне, дзе cвятая Тэрэза з’яўляецца апякункай парафіі, у якой служаць айцы піяры.
«Урачы Гродна — за жыццё» пад такой назвай 14 кастрычніка стартавала акцыя ў Гродне ў падтрымку пачатага жыцця, і менавіта з такім тэкстам сацыяльнай рэкламы па гарадскіх вуліцах будзе ездзіць тралейбус, які асвяцілі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.
Касцёл у сваім навучанні прадугледзіў дні, калі прапануе вернікам вызваліцца ад празмерных знешніх клопатаў і прывязанасці да зямных справаў, каб цалкам акунуцца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці. Для будучых святароў гэта асаблівы час ласкі, які дапамагае глыбей пазнаць саміх сябе, аднавіць сувязь з Хрыстом і адкрыцца на Яго любоў.
Каардынатар СДМ у Беларусі кс. Антоні Грэмза і моладзь душпастырства «OPEN» у г. Гродна запрашаюць душпастыраў моладзі і саму моладзь гродзенскіх парафій 17 кастрычніка на святую Імшу ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
Месяц верасень стаў асаблівым часам для сястры Марыі Веранікі ад Божай Міласэрнасці: у апошнія дні месяца яна склала вечныя манаскія абяцанні ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Законніца належыць да Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус, заснавальнікамі якой з’яўляюцца а. Анзэльм ад св. Андрэя Гарсіні і Марыя Тэрэза ад св. Юзафа (Тэрэза Керацінская).
3 кастрычніка ў араторыі св. Яна Боско ў Смаргоні адкрыўся новы навучальны год. Спачатку моладзь сабралася на галоўную падзею свята – святую Імшу, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, магчымасць збірацца разам, за святароў, сясцёр законных, супрацоўнікаў і аніматараў, якія служаць на карысць маладым.
4 кастрычніка ў дзіцячым араторыі ў Смаргоні адбылося традыцыйнае адкрыццё новага навучальнага года. «Прыгоды з ксяндзом Боско» пачаліся святой Імшой, пасля дзеці разам з бацькамі былі запрошаны ў араторый для далейшага працягу вандроўкі.
«Транзітус», сакрамэнт канфірмацыі, а таксама благаслаўленне хатніх жывёлаў — вось тры падзеі, якія прамінулі за два дні, 3-4 кастрычніка, у францішканскай парафіі ў Гродне, у вігілію і дзень успаміну аднаго з самых любімых святых, апекуна навакольнага асяроддзя — Францішка з Асізі.
У вігілію ўспаміну св. Францішка з Асізі ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой адна з членаў Трэцяга Ордэна свецкіх францішканаў аднавіла манаскія абяцанні, а тры чалавекі ўступілі на чарговую ступень фармацыі.
Неад’емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі яго любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл.
3 кастрычніка гасцінна адкрыў свае дзверы для дзяцей і моладзі араторый імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія).
Літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) здзейсніла сваю першую інтэграцыйную вандроўку з нагоды пачатку новага навучальнага года. Галоўнай мэтай экскурсіі стала дзяржаўная мяжа Беларусі, а дакладней мястэчка для пагранзаставы імя А.Н.Сівачова.