Адразу пасля навагодніх святаў хлопцы і дзяўчаты са смаргонскага Савіо-клуба выехалі на двухдзённы адпачынак і духоўныя практыкаванні ў Лебедзева. Канікулы сталі для іх добрай нагодай, каб пабыць разам, лепш пазнаць адзін аднаго, пазнаёміцца з некаторымі правіламі сваёй суполкі і абмеркаваць іх.
Ужо ў сёмы раз сёстры назарэтанкі з Навагрудка запрашаюць сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і ў свой кляштар, каб сустрэць Новы год у малітвах. Гэты Новы год разам з мясцовымі сем’ямі ў Навагрудку сустракалі сем’і з Гродна і Смаргоні.
28 снежня ў гродзенскім Лядовым палацы адбыўся дабрачынны хакейны матч у падтрымку гродзенскага дзіцячага хоспіса, у праглядзе якога ўдзельнічалі і міністранты парафіі ў Шчучыне.
1 студзеня ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, найстарэйшы святар Гродзенскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, адзначыў 90-ю гадавіну свайго нараджэння. У гэты дзень ксёндз прэлат дзякаваў Богу за дар святарства і за ўсіх людзей, якіх Пан паставіў на яго жыццёвым шляху.
Добра выкарыстоўваць час, які дае Бог, і не марнаваць ніводнай хвіліны жыцця заклікаў 1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Апоўдні першага дня 2016 года іерарх цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У перыяд святаў Божага Нараджэння ў лідскай цэнтральнай раённай бальніцы (далей — ЦРБ) пачалася дабрачынная акцыя «Рука міласэрнасці».
25 снежня пробашч забалацкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Гродзенская дыяцэзія) кс. Генрых Яблоньскі разам з парафіянамі, старшынёй Забалацкага сельвыканкама і святым Мікалаем наведалі Шпіталь сястрынскай дапамогі ў Забалаці.
27 снежня, у свята Святой Сям’і, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбыўся Дзень Міласэрнасці для сужэнцаў і сем’яў. Да Брамаў Міласэрнасці, адчыненых у санктуарыі ў межах Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, вернікі прыбывалі цэлымі сем’ямі.
28 снежня ў гродзенскай бацьніцы на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Казімір Занеўскі — бацька беларускага святара з Ордэна Пабожных Школ а. Віктара Занеўскага SchP, які апошнія чатыры гады служыць у Польшчы.
27 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) прадставілі містэрыю на тэму Божага Нараджэння. Містэрыя пад назвай «Як гэта было з нараджэннем Пана Езуса» была прапанавана увазе гледачоў у мясцовым Доме культуры.
26 снежня ў касцёле святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне на вігілійную сустрэчу сабраліся студэнты парафіі. Сустрэча для былых школьнікаў распачалася святой Імшой, на якой прысутныя сталіся адным цэлым ля алтара і паразважалі над тэмай выбару дабра ў жыцці.
Калядным канцэртам завяршылася англамоўная Імша ў вігілію Божага Нараджэння ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі), якую цэлебраваў кс. Антоні Грэмза.
27 снежня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з працаўнікамі чыгункі. У сустрэчы прынялі ўдзел працаўнікі чыгункі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
26 снежня гродзенская парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў чарговы раз сабрала ўдзельнікаў пілігрымкі «Гродна – Рось» на сумеснай малітве і аплаткавай сустрэчы.
Радасць святаў Божага Нараджэння дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі раздзяліў з вернікамі лідскай парафіяльнай супольнасці Узвышэння Святога Крыжа (Фара). 25 снежня іерарх узначаліў святую Імшу ў парафіяльным касцёле.