30 верасня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой кс. прэлат Юзаф Трубовіч дзякаваў Богу за 59 гадоў святарскага служэння. 35 гадоў святар служыць у горадзе над Нёманам, у Гродне.
29 верасня, свята свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала — выключны дзень для супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, таму што святы арханёл Міхал з’яўляецца нябесным заступнікам Alma Mater. Таму раніцай гэтага дня ў семінарыі адбылася святая Імша з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага і шматлікіх гасцей.
30 верасня кс. прэлат Юзаф Трубовіч, найстарэйшы святар Гродзенскай дыяцэзіі, адзначае 59-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. У гэты дзень ксёндз прэлат дзякуе Богу за дар святарства і за ўсіх людзей, каго Пан паставіў на яго жыццёвым шляху.
28 верасня ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася сустрэча катэхетаў, якія працуюць у дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі.
Пачаўся новы навучальны год, і прыйшла неабходнасць сустрэчы катэхетаў і слухачоў катэхетычных курсаў Гродзенскай дыяцэзіі. У сувязі з гэтым Аддзел адукацыі і выхавання Гродзенскай курыі, які ўзначальвае а. д-р Андрэй Шчупал CSsR, арганізаваў рэкалекцыі ў Шчучыне.
20 верасня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзярэчын (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся Дзень «Карытас». Гэта ўжо добрая традыцыя, калі супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» наведваюць парафіі дыяцэзіі і распавядаюць аб сваёй дзейнасці.
20 верасня адзначалася 25-годдзе служэння айцоў палатынаў у парафіі Св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія). У святкаванні прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы (Гродзенская дыяцэзія). Сёлетняя пілігрымка прайшла пад дэвізам «З Марыяй у новы навучальны год».
18 верасня ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся парафіяльны фэст ва ўспамін яе святога апекуна. На свята прыбылі шматлікія вернікі з розных куткоў дэканату, а таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Апошнім часам біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у клопаце аб усіх супрацоўніках службы аховы здароўя г. Гродна прызначыў кс. Віталія Сідорку новым душпастырам службы аховы здароўя Гродна.
14 верасня ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася жараб’ёўка каманд-удзельніц ХІ турніру па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ», які пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме 19 верасня. Турнір праводзіцца ўжо ў 11-ы раз.
14 верасня гродзенская парафія Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) перажывала адпустовую ўрачыстасць. Прыгожы вялікі крыж, які змешчаны ў галоўным алтары святыні, надае гэтаму сакральнаму будынку веліч і стварае адпаведную малітоўную атмасферу.
З 8 верасня, свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, да 12 верасня, успаміну Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіла 40-гадзіннае набажэнства, якое праводзіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
13 верасня парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы адзначыла адпустовую ўрачыстасць. На малітве ў гэты дзень сабралася шмат парафіян і гасцей парафіі. Урачыстую адпустовую Імшу ўзначаліў рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Раман Рачко.
Святы Дамінік Савіо – хлопчык, які кожны момант гатовы быў спаткацца з Богам і гэтаму вучыў сваіх сяброў. Сёння ў дзяцей парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) ёсць магчымасць ісці да святасці па слядах св. Дамініка праз удзел у Савіо-клубе.