Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Iнаўгурацыя 26-га навучальнага года: «Bышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне павінна быць, павінна існаваць»
11.09.2015 18:00

11 верасня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 25-годдзю існавання семінарыі, і інаўгурацыя 26-га навучальнага года. У гэты адметны дзень навучальную ўстанову наведалі многія шаноўныя госці, прадстаўнікі ВНУ горада Гродна, выкладчыкі, сябры семінарыі і бацькі першакурснікаў.

 
Завяршылася кананічная візітацыя біскупа Кашкевіча на Смаргоншчыне (абноўлена)
09.09.2015 14:53

У апошні дзень кананічнай візітацыі біскупа Аляксандра Кашкевіча хлебам і соллю вітала парафіяльная супольнасць на чале з адміністратарам парафіі ў Солах ксяндзом дэканам Леанардам Станкоўскім.

 
10-ы год фармацыі пачало душпастырства моладзі «OPEN» у Гродне
08.09.2015 14:45

3 верасня 10-ы год фармацыі пачало душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «OPEN», якое знаходзіцца ў Гродне. Душпастырства ўключае маладых людзей Гродна і іншых мясцін дыяцэзіі, якія прыбываюць у Гродна на вучобу.

 
У гродзенскай семінарыі прызначаны новы духоўны айцец і прэфект
08.09.2015 01:28

З пачаткам новага навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся некаторыя персанальныя змены. Новым духоўным айцом семінарыі прызначаны кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Таксама быў прызначаны прэфект семінарыстаў кс. Андрэй Лiшко.

 
Вернікі з Сапоцкіна здзейснілі пілігрымку ў капліцу ў Калетах
07.09.2015 14:44

Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) мелі чарговую нагоду для пілігрымкі. 6 верасня парафіяне, у тым ліку дзеці і моладзь, здзейснілі пешую пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Калетах на адпустовую ўрачыстасць.

 
У Дзень беларускага пісьменства біскуп Юзаф Станеўскі маліўся ў Шчучыне
07.09.2015 01:50

6 верасня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства, яднаючыся з дзяржаўнымі ўрачыстасцямі, якія сёлета прайшлі ў Шчучыне, маліўся разам з айцамі піярамі і вернікамі шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы.

 
У гродзенскай семінарыі прайшлі аблучыны
05.09.2015 15:31

У жыцці кожнага семінарыста ёсць дзень, калі тое, што схавана ў глыбіні яго сэрца, становіцца бачным для ўсіх. Гэтым доўгачаканым момантам з’яўляецца прыняцце сутаны — духоўнага адзення, якое будзе сведчыць аб прагненні чалавека верна наследаваць Хрыста ў штодзённым жыцці.

 
Кс. Здзіслаў Вэдэр SDB правёў рэкалекцыі для навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
05.09.2015 09:08

5 верасня завяршыліся трохдзённыя рэкалекцыі для навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія адбываюцца на пачатку кожнага навучальнага года.

 
У Навагрудку ўзгадалі назарэтанак-мучаніц у іх літургічны ўспамін
04.09.2015 18:32

4 верасня ў Навагрудку ў літургічны ўспамін благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта маліліся за манахінь-мучаніц.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіі ў Нястанішках і Жодзішках
04.09.2015 15:38

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзяйсняе кананічную візітацыю парафій Смаргонскага дэканата. У трэці дзень візітацыі іерарх наведаў парафіі Маці Божай Добрай Рады ў Нястанішках і Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках.

 
Сустрэча з дзецьмі-інвалідамі і іх бацькамі на пачатку навучальнага года прайшла ў Лідзе
04.09.2015 12:32

1 верасня ў бальнічнай капліцы Маці Божай Люрдскай у Лідзе адбылася сустрэча капелана кс. Юрыя Бяганскага, дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў на пачатку новага навучальнага года.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі маліўся ў гродзенскім францішканскім касцёле аб ахове стварэння
02.09.2015 11:47

1 верасня ў адпаведнасці з воляй Папы Францішка дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі маліўся ў францішканскім касцёле ў Гродне аб ахове стварэння. Святы Айцец Францішак устанавіў гэтую дату Сусветным днём малітвы аб ахове стварэння.

 
Кананічная візітацыя біскупа Аляксандра Кашкевіча распачалася на Смаргоншчыне
02.09.2015 11:44
1 верасня ў Смаргонскім дэканаце пачалася біскупская кананічная візітацыя ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча, якая працягнецца да 7 верасня. 
 
У Каменцы адзначылі 65-ю гадавіну манаскіх абяцанняў с. Цэцыліі Абухоўскай
01.09.2015 15:35
65-ю гадавіну манаскіх абяцанняў адзначыла сястра Цэцылія Абухоўская з супольнасці  Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Юбілейныя ўрачыстасці адбыліся 29 жніўня ў парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы.
 
V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
31.08.2015 12:18

29 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбылася V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. На сустрэчу ў «школу Марыі» прыбыло больш за 120 чалавек з усёй дыяцэзіі, якія ўдзельнічаюць у працэсе навучання маладога пакалення.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 41 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.