24 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў у адпустовую ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля парафію ў Мсцібаве.
20-23 чэрвеня ў Гродне адбывалася VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Малітоўна-спартыўная сустрэча праходзіла пад дэвізам «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны».
23 чэрвеня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося ўрачыстае заканчэнне VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы прынялi ўдзел 493 чалавекі з 36 парафій дыяцэзіі, а таксама 20 валанцёраў і 10 членаў арганізацыйнага камітэту.
Трэці дзень VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 22 чэрвеня, удзельнікі распачалі святой Імшой у гродзенскім парафіяльным касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец).
Другі дзень VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі быў прысвечаны тэатру — аднаму з элементаў парафіяднай трыяды «святыня — тэатр — спорт».
Другі дзень VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі распачаўся святой Імшой ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).
20 чэрвеня ў Гродне распачалася VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Малітоўна-спартыўная сустрэча праходзіць пад дэвізам «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны».
19 чэрвеня ў парафіі Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі.
Другая па ліку пілігрымка ў Будслаў з Ліды распачнецца сёлета 23 чэрвеня. Дарога ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, як і летась, складзе дзевяць дзён.
17 чэрвеня Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне з радасцю прымала ў госці дзяцей з дома-інтэрната ў Радуні. Супольнасць семінарыі падрыхтавала для іх цікавую праграму.
З 6 па 15 чэрвеня 20 дзяўчынак з дзіцячага хора з парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні правялі свой летні «адпачынак з Богам» у Шчучыне ў доме айцоў піяраў.
12 чэрвеня парафія Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах сардэчна вітала а. Аляксандра Стоку OCD, які па запрашэнні пробашча кс. Анджэя Бурака цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў інтэнцыі ўсіх парафіян, а асабліва выпускнікоў мясцовай школы.
12 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах прайшоў штогадовы парафіяльны фэст, на які сабраліся жыхары Шылавіч, а таксама госці з навакольных вёсак.
12 чэрвеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымалі 129 чалавек.
12 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне кс. Павел Скуба цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.