Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ў Лідзе прыступілі да Першай святой Камуніі
04.06.2016 18:42

На працягу года дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі рыхтавала да прыняцця Першай Камуніі св. Аліцыя Шадурская з супольнасці школьных сясцёр Нотр-Дам у шпітальнай капліцы Маці Божай з Люрда.

 
Тры новыя прэзбітэры i дыякан у Касцёле ў Беларусі: «даць свету тое, чаго яму не хапае»
04.06.2016 17:01

4 чэрвеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэннe тром дыяканам і дыяканскае пасвячэнне аднаму навучэнцу Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 
Апошні дзень навучальнага года і 60-годдзе святарства кс. Тадэвуша Вышынскага адзначылі ў семінарыі ў Гродне
04.06.2016 15:11

3 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся апошні дзень навучальнага года.

 
Каля 50-ці юных раварыстаў прынялі ўдзел у дзіцячым «велапрабегу» парафіі ў Іўі
03.06.2016 16:57

У Дзень абароны дзяцей незвычайную акцыю правялі пробашч іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла кс. Ян Гавецкі і супрацоўнікі ДАІ Іўеўскага РАУС Андрэй Ашурак і Аляксандр Шыдлоўскі.

 
«Я быў шчаслівы быць разам з дзецьмі»: валанцёры Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў Гродне дзеляцца ўражаннямі ад свята
03.06.2016 16:41

Больш за 100 валанцёраў і аніматараў прыняло ўдзел у арганізацыі VI Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які прайшоў 1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
У Міжнародны дзень дзіцяці валанцёры «Карытас-Гродна» павіншавалі дзяцей з асаблівасцямі развіцця
03.06.2016 14:59

1 чэрвеня ў Міжнародны дзень дзіцяці валанцёры «Карытас-Гродна» сабраліся разам, каб павіншаваць маленькіх выхаванцаў дашкольнай групы «Карытас» — дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ГУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна».

 
VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці прайшоў у Гродне: «Міласэрнасці час да Бога набліжае нас!»
03.06.2016 13:53

1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. На сустрэчу дзяцей прыбылі таксама прадстаўнікі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мінска, Маладзечна, Нясвіжа, Гатава і Будслава.

 
Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі ўдзельнікамі грамадскага дыскусійнага клуба «Словадром»
02.06.2016 10:19

31 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Віталіем Сідоркам наведалі абласную бібліятэку імя Ф. Карскага, дзе на чарговым пасяджэнні грамадскага дыскусійнага клуба «Словадром» адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі па пытаннях рэлігіі ў літаратуры і жыцці.

 
У Навагрудку прайшоў першы Фестываль сям’і
31.05.2016 12:48

28 мая ў Навагрудку адбыўся Фестываль сям’і, які стаў першым адмысловым «парадам сем'яў» у горадзе. Фестываль уключаў у сябе як духоўную частку, так і забаўляльную праграму.

 
Трэці дабрачынны марафон «15 дзён у абарону жыцця і сям’і» прайшоў у Гродна
31.05.2016 12:38

Штогадовы пралайф марафон праходзіць у Гродна з 15 мая па 1 чэрвеня. Гэтая адмысловая акцыя, у якой удзельнічаюць католікі і праваслаўныя, уключала малітвы ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей, вулічныя акцыі, сустрэчы і прэс-канферэнцыі, прысвечаныя абароне жыцця, а таксама аўта-мотапрабег вуліцамі горада.

 
Працэсія Божага Цела вуліцамі горада прайшла ў Іўі
31.05.2016 12:31

29 мая ў Іўі прайшла працэсія Божага Цела вуліцамі горада, у якой прынялі ўдзел вернікі мясцовай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла і католікі Іўеўскага краю.

 
Урачыстае прывітанне пробашча кс. Генрыха Яблонскага ў якасці каноніка адбылося ў забалацкай парафіі
31.05.2016 12:08

29 мая парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі з нагоды ўрачыстага ўвядзення ў святыню грэміяльнага каноніка Гродзенскага катэдральнага капітула ксяндза Генрыха Яблонскага.

 
Дыякан Андрэй Ганчар распавёў пра сваё місіянерскае пакліканне
31.05.2016 11:46

29 мая ў парафіі імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны) падчас гамілій на нядзельных Імшах дк. Андрэй Ганчар распавядаў пра распазнанне свайго місіянерскага паклікання, а таксама пра ўчынкі міласэрнасці да бліжняга праз сведчанне любові.

 
Працэсія Божага Цела прайшла ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе
30.05.2016 17:53

29 мая ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбылося святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Дзеці мірскай парафіі Святога Мікалая прынялі першую Камунію
30.05.2016 17:17

29 мая ў парафіі Святога Мікалая ў Міры дзеці прынялі першую Камунію. Аб тым, як адбывалася ўрачыстасць, піша парафіянка касцёла ў Міры Таццяна Пятрова.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 19 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.