Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію ў Свіры ва ўрачыстасць св. Мікалая
07.12.2016 10:38

6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч на ўрачыстасці ў Замосці: «Свабода — гэта вялікі Божы дар, але адначасова — і выклік»
04.12.2016 20:53

4 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Замосці адбыўся парафіяльны фэст. Святую Імшу з гэтай нагоды ў парафіі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Былога дапаможнага біскупа Магілёўскай архідыяцэзіі Тэафілюса Матулёніса абвесцяць благаслаўлёным
02.12.2016 16:19

Пра гэта стала вядома 2 снежня на аўдыенцыі ў Папы Рымскага прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Пантыфік ухваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў шэрагу Слугаў Божых. Адзін з іх — арцыбіскуп Матулёніс, служэнне якога было звязана з Беларуссю.

 
У каталіцкай парафіі ў Бараўлянах прайшоў адкрыты ўрок мастацкіх курсаў «Гармонiя»
29.11.2016 14:01

У парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах 26 лістапада адбыўся адкрыты ўрок вакальна-тэатральных курсаў «Гармонiя». Педагог па класе вакалу Яна Хмялеўская прадставіла адмысловыя формы i метады работы на сваіх занятках з дзецьмі. Урок прайшоў пры цёплай падтрымцы дзяцей бацькамі.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч на Раратах у Мінску: збаўленне чалавека Бог абумовіў згодай чалавека
29.11.2016 09:31

29 лістапада ў мінскай архікатэдры распачаліся Рараты — Марыйнае набажэнства, якое традыцыйна цэлебруецца ў Адвэнце на світанні. Узначаліў Эўхарыстычную літургію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Будаўніцтва святыні ў Катоўцы падтрымліваюць больш за дзве тысячы чалавек
29.11.2016 08:01

Гэтую інфармацыю агучыў 26 лістапада глава адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка, адказваючы на пытанні агенцтву «Минск-Новости». Гаворка, між іншым, ішла пра будаўніцтва ў Сельгаспасёлку каталіцкай святыні ў скверы Катоўка і фізкультурна-аздараўленчага комплексу на беразе Цнянскага вадасховішча.

 
Дзяўчаты мінскай парафіі Божага Цела прынялі медальён Беззаганнай Марыі
28.11.2016 16:07

27 лістапада, у чарговую гадавіну аб’яўлення Марыі і ўручэння цудадзейнага медальёна сястры Катрын Лябурэ з супольнасці сясцёр Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, дзяўчаты з мінскай парафіі Божага Цела ўрачыста прынялі Медальён Беззаганнай Марыі. Праз гэты жэст яны выказвалі жаданне цалкам даверыць сябе святой Марыі.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч наведаў з кананічнай візітацыяй парафію ў Рубяжэвічах
28.11.2016 13:16

27 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў кананічную візітацыю парафіі Святога Юзафа ў Рубяжэвічах.

 
Віншаванне Мітрапаліта Кандрусевіча харыстам, спевакам, касцёльным аркестрам і музычным гуртам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з нагоды свята святой Цэцыліі
22.11.2016 08:19

«За апошнія 25 гадоў свабоды веравызнання ў Беларусі касцёльная музыка і спевы ўнеслі свой бясцэнны ўклад у справу адраджэння і ўмацавання веры ў нашай краіне», — адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у віншаванні харыстам, спевакам, касцёльным аркестрам і музычным гуртам архідыяцэзіі.

 
Канцэрт у гонар святой Цэцыліі прайшоў у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля
21.11.2016 14:58

19 лістапада ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў. Падчас канцэрта гучалі як традыцыйныя спевы ў выкананні парафіяльнага хору, так і некаторыя сюрпрызы.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі сустрэўся з вернікамі Куранца і Любані
21.11.2016 12:02

20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі сустрэўся з парафіянамі аграгарадкоў Вілейскага раёна Куранец і Любань.

 
У вілейскай святыні асвяцілі новы алтар
21.11.2016 11:40

20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў новапабудаваны алтар Божай Міласэрнасці ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

 
Фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў святарства прайшла ў Пінску
18.11.2016 15:12

Фармацыйная сустрэча святароў праходзіла з 14 па 17 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 
У мінскай парафіі ў Кунцаўшчыне прайшоў «Баль усіх святых»
15.11.2016 12:32

13 лістапада ў мінскай парафii Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына) адбыўся першы ў гісторыі парафіі «Баль усiх святых».

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр да Дня народнага смутку Германіі узначаліў малітву на могілках у Тарасаве
14.11.2016 17:25

13 лістапада на могілках у Тарасаве пад Мінскам прайшла цырымонія ўскладання вянкоў і кветак на магілу ахвяраў Першай сусветнай вайны, дзе знайшлі свой спачын больш за тысяча ваеннапалонных з Германіі, Румыніі, Чэхіі, Аўстрыі, Польшчы, Югаславіі, Венгрыі, Францыі і Балгарыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.