Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў Капыльскім раёне
14.11.2016 13:02

12 лістапада арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі. Нагодай да наведвання парафіі стала благаслаўленне адноўленага кургана памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча каля в. Савічы Капыльскага раёна, дзе быў пахаваны яго род.

 
Урачыстасць закрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі
14.11.2016 09:56

13 лістапада, у дзень завяршэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Беларусі і ва ўсіх краінах свету, сімвалічнае закрыццё Святых Дзвярэй прайшло ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе. Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
У мінскай архікатэдры прайшло закрыццё Святых Дзвярэй (+фотарэпартаж)
13.11.2016 17:00

13 лістапада ў Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў катэдрах і юбілейных святынях праходзіць закрыццё Святых Дзвярэй. Важкія дзверы мінскай архікатэдры на працягу года былі адной з такіх Брам Міласэрнасці.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ўзначаліў урачыстасць закрыцця Святых Дзвярэй — Брамы Міласэрнасці — ў магілёўскай катэдры
13.11.2016 16:52

Закрыццё Брамы Міласэрнасці ў магілёўскай катэдры — юбілейнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — адбылося ў Магілёве 13 лістапада.

 
Мінскім католікам распавялі пра псіхалогію сямейных адносін (+фота)
13.11.2016 14:56

12 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены прагучалі лекцыі на тэму «Псіхалогія сямейных адносін». Псіхалогія мужчыны і жанчыны, узаемаадносіны ў сямейным жыцці — такімі былі тэмы дакладаў, з якімі выступіла с. Паўла Бобер MSF, выкладчыца, псіхатэрапеўт са шматгадовай практыкай.

 
Каталіцкія іерархі прынялі ўдзел у адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску
11.11.2016 17:42

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прынялі ўдзел у афіцыйным адкрыцці Саборнай мячэці ў Мінску.

 
Касцёл у мінскім парку «Катоўка»: каментарый спецыяліста
11.11.2016 15:22

Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч у каментарыі Catholic.by выказаў сваё меркаванне адносна будаўніцтва ў парку «Катоўка» каталіцкай святыні.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч на сустрэчы душпастыраў: людзі хочуць бачыць у нас правадыроў у складаных духоўных лабірынтах
10.11.2016 16:37

10 лістапада ў Мінску прайшла душпастырская сустрэча святароў і законнікаў, якія нясуць служэнне ў Мінскай вобласці. Падчас літургіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прысутныя маліліся за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
У Бабруйску маліліся за спачылае духавенства Магілёўшчыны
08.11.2016 12:33

У Бабруйску ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 7 лістапада адбылася пастырская сустрэча духавенста і кансэкраваных асоб Магілёўшчыны. У межах сустрэчы на мясцовых могілках маліліся за спачылае духавества.

 
«Дзень сям'і» прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле
08.11.2016 12:02

6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення  належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.

 
Ксёндз Павел Трон цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Вілейцы
07.11.2016 11:11

6 лістапада ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы адбылася прыміцыйная св. Імша новапрэзбітэра Паўла Трона. Ксёндз Павел Трон — гэта ўжо чацвёрты сын Вілейскай зямлі, які атрымаў святарскае пасвячэнне.

 
Малітоўныя рухі Магілёўшчыны адсвяткавалі Юбілейны Год Міласэрнасці
06.11.2016 17:34

5 лістапада малітоўныя рухі і супольнасці Магілёўскага рэгіёну адсвяткавалі Юбілейны Год Божай Міласэрнасці. Сустрэча, якую падрыхтаваў і правёў айцец Раман Шульц ОР, была прысвечана тэме «Супольнасць — месца праявы Міласэрнага Бога».

 
Юбілейны Год Міласэрнасці адсвяткавалі малітоўныя рухі, якія моляцца за памерлых
05.11.2016 21:22

5 лістапада ў мінскай архікатэдры адбылося святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці, у якім удзельнічалі розныя малітоўныя парафіяльныя групы, а таксама святары мінскіх парафій, у якіх дзейнічаюць гэтыя групы.

 
У Касцёле ў Беларусі — новыя прэзбітэр і дыякан
05.11.2016 21:17

5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле былі ўдзелены прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Прэзбітэрам стаў дыякан Павел Трон, дыяканам — выпускнік семінарыі Аляксей Пілевіч.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Чавусах
04.11.2016 17:44

З 3 па 4 лістапада парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла наведаў з пастырскай візітацыяй дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 13 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.